2011-07-06 13:36:55

Бэнэдыкт XVI накіруецца ў Кастэль Гандольфа


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI, па традыцыі, пераяжджае ў сваю летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа. Гэта не звязана толькі з адпачынкам Пантыфіка, які размяркуе свой час паміж працай над дакументамі, аўдыенцыямі, літаратурнай працай, дазваляючы сабе таксама чытанне кніг і прагулкі. Святы Айцец пераедзе ў Кастэль Гандольфа 7 ліпеня ў другой палове дня.

На працягу ліпеня агульных аўдыенцый праводзіцца не будзе. Распачнуцца яны толькі ў жніўні. 21 жніўня Пантыфік прыбудзе ў іспанскі Мадрыд на святкаванне Сусветных дзён моладзі, а 22-25 верасня здзейсніць апостальскае падарожжа ў Германію.

Чакаецца, што летні адпачынак Папа прысвеціць працы над трэцяй часткай кнігі “Езус з Назарэта”, якая будзе ахопліваць перыяд дзяцінства Хрыста і час перад Яго публічнай дзейнасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.