2011-07-05 17:07:52

Рым: у 2012 г. выстава дакументаў з Сакрэтнага архіва Ватыкана


RealAudioMP3 5 ліпеня, у Залі Друку Апостальскай Сталіцы адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой прайшла прэзентацыя выставы “У таямніцы святла – Сакрэтны архіў Ватыкана раскрываецца”, якая адбудзецца ў Капіталійскіх Музеях Рыма ў лютым 2012 г. На прэзентацыі выставы прысутнічаў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ.

Найбліжэйшы супрацоўнік Папы адзначыў, што выстава будзе мець сваё ўнутранае багацце. Перш за ўсё таму, што адбудзецца па-за Ватыканам, на Капіталійскім узгорку, які з’яўляецца сімвалам “сэрца” Рыму і яго адносін з горадам Папы на працягу стагоддзяў.

Кардынал Дзяржсакратар падкрэсліў існаванне дыялога і абмену дасведчаннямі, які паказалі Каталіцкі Касцёл і ўлады Рыма ў цяжкасцях і супольных намаганнях для дасягнення агульных мэтаў. Іерарх сказаў, што супольны “культурны праект мае самы высокі ўзровень. Вывучэнне гісторыі робіць людзей больш адчувальнымі на пошук праўды і супольнага дабра”.

На выставе можна будзе ўбачыць сотні дакуметаў, якія знаходзяцца ў Сакрэтным архіве Ватыкана. Выстава прымеркавана да 400-годзя заснавання архіва. На ёй можна будзе ўбачыць: акты з працэсу над Галілео Галілеем 1616-1633 г.г., ліст членаў Парламенту Англіі да папы Клімента VII аб разводзе Генрыха VIII; “Dictatus Papae” Рыгора VII пра “верхавенства Папы”, ліст амерыканскіх індзейцаў да папы Льва ХІІІ і некаторыя дакументы пра Другую сусветную вайну, з перыяду “яшчэ закрытага”.







All the contents on this site are copyrighted ©.