2011-07-05 12:06:30

Папа правядзе праграму на нямецкім тэлебачанні


RealAudioMP3 Непасрэдна перад сваім візітам у Германію папа Бэнэдыкт XVI правядзе праграму "Слова на нядзелю" на першым канале нямецкага тэлебачання. 17 верасня ў 22.55 Пантыфік скіруе да гледачоў свае разважанні да нядзельнай Літургіі слова, паведамілі ў нямецкай біскупскай канферэнцыі ў Боне.

Бэнэдыкт XVI стане другім Папам, які прыме ўдзел у праграме "Слова на нядзелю". У 1987 г. бл. Ян Павел II кіраваў ужо свае разважанні да нямецкіх гледачоў. Праграмны дырэктар першага нямецкага канала Фолькер Херрэс сказаў, што ўдзел Святога Айца падкрэслівае важнасць такога адмысловага тэлевізійнага фармату, як разважанне над Святым Пісаннем.

Старшыня біскупскай канферэнцыі Германіі арцыбіскуп Роберт Цоліч адзначыў сваю радасць, "што Папа Бэнэдыкт XVI, прынамсі на некаторы час, апынецца ў коле тых, хто разважае над Словам на нядзелю".

Бэнэдыкт XVI наведае 22-25 верасня Берлінскую і Фрайбургскую архідыяцэіі і Эрфурцкую дыяцэзію ў Германіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.