2011-07-05 13:27:22

Малайзія: Касцёл заклікае да мірных дэманстрацый


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Малайзіі выказаў сваю занепакоенасць планаванымі на 8 ліпеня дэманстрацыямі за свабодныя і справядлівыя выбары ў краіне. Арганізаваны рухам "Bersih" марш пратэсту з’яўляецца "сумессю страху і надзеі", цытуюць мясцовыя СМІ старшыню Канферэнцыі Малайзійскіх Біскупаў, біскупа Пол Тан Чы Інга. Іерарх заклікаў да малітвы за спакойны працяг дэманстрацый. Ён падкрэсліў, што кожны мае дэмакратычнае права на свабоду слова. Гэта таксама адносіцца і да апазіцыі.

Заснаваная ў 2006 г. "Bersih" падтрымліваецца апазіцыйнымі партыямі і пазаўрадавымі арганізацыямі Малайзіі. Яна намагаецца празрыстага галасавання, абвінавачваючы кіруючы на працягу дзесяцігоддзяў альянс "Нацыянальны фронт" у выбарчай фальсіфікацыі. Першы марш пратэсту ў лістападзе 2007 г. вывеў на вуліцы 60 тыс. чалавек і скончыўся для кіруючага альянсу вялікай стратай галасоў.

Улады Малайзіі тым часам пагражаюць насіллем і папярэджваюць аб магчымым "кровапраліцці". Больш за сотню прыхільнікаў руху "Bersih" былі арыштаваны ў апошнія дні. Праўрадавыя СМІ неаднаразова вінавацілі хрысціян, камуністаў і замежных грамадзян, называючы іх "натхняльнікамі" падобных ініцыятыў.







All the contents on this site are copyrighted ©.