2011-07-05 14:27:15

Бэнэдыкт ХVI наведаў сядзібу “L’Osservatore Romano”


RealAudioMP3 5 чэрвеня, папа Бэнэдыкт ХVI наведаў сядзібу “L’Osservatore Romano”. Нагодай для сустрэчы Святога Айца з супрацоўнікамі ватыканскага СМІ стала 150-годдзе з дня выхаду першага нумара газеты. Святы Айцец сказаў, што “дзякуючы штодзённай працы, якая патрабуе вялікіх намаганняў, яны ствараюць гэты ўнікальны сродак камунікацыі, які знаходзіцца на службе Наступніка св. Пятра. Газета робіць адмысловы ўклад у распаўсюджванне Евангелля і сведчанне праўды”.

Святы Айцец адзначыў, што “распаўсюджваючы навучанне Папы, інфармуючы пра яго дзейнасць і дзейнасць Рымскай Курыі, змяшчаючы навіны каталіцкага жыцця ў свеце, “L’ Osservatore Romano” дапамагае вернікам абмяркоўваць сучасныя праблемы свету ў святле словаў Хрыста і Вучэння Касцёла, звяртаючы асаблівую ўвагу на знакі часу. З гэтага пункту гледжання, выданне Апостальскай Сталіцы з’яўляецца каштоўнай крыніцай, якую трэба заўсёды лепш пазнаваць і цаніць”.

Святы Айцец звярнуў увагу на тое, “што мэта “L’Osservatore Romano” – сачыць за сацыяльнымі праблемамі, іх наступствамі, таксама у адмоўных аспектах, якія часта ўзнікаюць як вынік адыходу ад чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў”. Папа адзначыў, што “L’Osservatore Romano” амаль адзіннае выданне ў панараміцы сусветнай прэсы, якое прапануе чытачам шматлікія пазітыўныя і аптымістычныя навіны, якіх шмат у нашым свеце, але якім журналісты часта не надаюць належнай ўвагі”.

“Не забывайцеся пра тое, - звярнуўся Папа да супрацоўнікаў ватыканскага выдання - што выкананне місіі ўскладзенай на вас, патрабуе адпаведнай тэхнічнай і прафесійнай падрыхтоўкі, але неабходна таксама, каб вы зберагалі ў сабе дух малітвы, служэння і вернага выканання навучання Хрыста і яго Касцёла”.







All the contents on this site are copyrighted ©.