2011-07-05 12:43:45

Англікане: біскупская сакра для гомасексуалістаў – тэма Сінода


RealAudioMP3 У наступную пятніцу, у англійскім Ёрку пачнецца Генеральны Сінод Англіканскай Царквы, галоўнай тэмай якога стануць біскупскія пасвячэнні гомасексуальнага духавенства. У адрозненні ад шырокага грамадскага абмеркавання, англіканскія біскупы ў апошнія гады, выказваліся на гэту тэму ў рэдкіх выпадках, як падкрэслілі самі ў заяве, апублікаванай у Лондане напярэдадні сіноду.

Англіканскія іерархі жадаюць перапрацаваць адзіны выдадзены на гэтую тэму ў 2005 г. дакумент “у святле апошніх падзей”. Акрамя таго, плануецца стварыць яшчэ адзін, які ў агульных рысах адкажа на пытанні звязаныя з аднаполымі саюзамі. Праца над абодвума дакументамі павінна быць завершана ў 2012-2013 г.г.

Праекты двух лістоў білі некаторы час таму распаўсюджаны сярод больш чым 400 членаў Генеральнага Сінода. Форум, які складаецца з духавенства і свецкіх, зацвярджае правілы, якіх прытрымліваецца ўся Англіканская Царква, прымае бюджэт і абмяркоўвае тэалагічныя і сацыяльныя пытанні, а таксама праблемы нацыянальнага і міжнароднага значэння. Царкоўны сход адбываецца прыкладна два разы ў год.

Каля двух тыдняў таму Англіканская Царква ўжо апублікавала даклад адносна біскупскай сакры для гомасексуальнага духавенства. У ім гаворыцца, што такі святар можа выконваць кіраўнічыя функцыі ў Царкве, калі жыў ва ўстрыманні.

Англіканская Царква, як дзяржаўная, шукае выхаду з прававой сітуацыі, якая склалася ў Вялікабрытаніі. У 2010 г. выйшаў закон аб роўным статусе, які забараняе дыскрымінацыю па прыкмеце сексуальнай арыентацыі.

Біскупскія пасвячэнні гомасексуальнага духавенства выклікае сярод англіканаў па ўсім свеце вялікую занепакоенасць і супраціў.







All the contents on this site are copyrighted ©.