2011-07-04 13:04:57

Італія: біскупы супраць гвалту ў вырашэнні грамадскіх праблем


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы П’емонта, вобласці на поўначы Італіі, выдалі паведамленне, аб недапушчальнасці гвалтоўных дзеянняў у вырашэнні грамадскіх праблем. Нагодай для апублікавання дакумента сталі падзеі ў даліне Валь-дэ-Суза, калі ў выніку сутыкненняў паміж пратэстуючымі супраць будаўніцтва новай чыгункі і паліцыяй былі параненны каля 200 ахоўнікаў правапарадку і некалькі дзясяткаў маніфестантаў.

“Мы асуджаем гвалтоўныя дзеянні, якія адбыліся ў даліне Валь-дэ-Суза. - напісалі п’емонцкія каталіцкія іерархі - Як пастыры, мы хочам выказаць нашу блізаць і салідарнасць параненым, асабліва прадстаўнікам сілаў правапарадку, які дзейнічалі вельмі карэктна, каб захаваць законнасць”. Мы звяртаем увагу на неабходнасць падтрымліваць дыялог у межах дэмакратыі для вырашэння пытання аб будаўніцтве чыгункі паміж Турынам і Ліонам і адмовіцца ад любых формаў гвалту”, - заклікалі італьянскія біскупы.








All the contents on this site are copyrighted ©.