2011-07-04 15:47:47

Сірыя: Патрыярх заклікае прэзідэнта да міра і дыялогу з насельніцтвам


RealAudioMP3 3 ліпеня Патрыярх Сірыйскай Праваслаўнай Царквы Закка І Івас, скіраваў спецыяльнае пасланне на імя прэзідэнта краіны Башара Асада. У ім іерарх заклікае кіраўніка краіны адмовіцца ад гвалту ў дачыненні да насельніцтва, да дыялогу бакоў, што ўцягнуты ў канфлікт і выступае за ўстанаўленне міру, бяспекі і стабільнасці ў краіне.

Патрыярх адзначыў, што “павялічэнне свабоды і яе сур’ёзнае ўсведамленне ўзбагачаюць шматкультурнасць Сірыі, гарантуючы ёй незалежнасць і годнасць, ствараючы атмасферу, у якой кожная асоба мае права на свабоду веравызнання і выражэнне сваіх думак”.

Іерарх у звароце да прэзідэнта Сірыі заахвоціў яго спрыяць ўмацаванню сацыяльнай справядлівасці ў краіне, ролі закону, міру паміж грамадзянамі і адзінству. Патрыярх падкрэсліў, што хаос разбурае краіну і яе адзінства. “Усе жыхары Сірыі, адзіным фронтам будуць супрацьстаяць замежным планам , якія могуць пагражаць будучыні краіны”, - запэўніў прэзідэнта Сірыі Праваслаўны Патрыярх Антыёхіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.