2011-07-04 13:53:18

Біскупы Венесуэлы заклікаюць да перамен у краіне


RealAudioMP3 5 ліпеня Венесуэла адзначае 200-годдзе абвяшчэння незалежнасці. З гэтай нагоды біскупы краіны скіравалі адмысловае пастырскае пасланне да вернікаў. У сваім звароце яны адзначаюць, што “сацыяльна-палітычная сітуацыя ў краіне кожны дзень становіцца усё больш цяжкай”. “Калі шматлікія краіны свету перажываюць сістэматычнае, прагрэсіўнае і хуткае разціццё, то Венесуэла перажывае сур’ёзны эканамічны і сацыяльны крызіс, які можа паўплываць на тое, што краіна застанецца па-за пераменамі, якія дазволяць стаць на шлях сапраўднага развіцця”.

У гэтым кантэксце біскупы нагадваюць цяжкую сітуацыю ў турмах, абразу рэлігійных выяваў, двухсэнсоўнасць ў галіне аховы і абароны правоў чалавека і абыякавасць ўладаў на шматлікіх праблем, што існуюць у краіне. Іерархі пішуць аб песімізме, які пануе ў асабістым, сямейным і сацыяльным жыцці і які можа давесці да расчаравання і абыякавасці сярод жыхароў краіны.

“200-годдзе абвяшчэння незалежнасці краіны з’яўляецца добрай нагодай для перамен, неабходных для пабудовы нацыі вернай сваім каштоўнасцям: працы, салідарнасці і братэрства”, - адзначаюць біскупы Венесуэлы. Іерархі дадаюць, што тэрміновым з’яўляецца аднаўленне павагі да годнасці чалавечай асобы і яе правоў. “Грамадзянін павінен ўзяць адказнасць за сваё жыццё і прыняць актыўную ролю ў пабудове агульнага дабра, павазе да плюралізма і спрыянні дэмакратычнаму суіснаванню”, - пішуць у сваім пасланні венесуэльскія каталіцкія іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.