2011-07-04 12:27:51

Апостальская Сталіца: Дэкларацыя аб нелегітымным біскупскім пасвячэнні ў Кітаі


RealAudioMP3 4 ліпеня Апостальская Сталіца апублікавала Дэкларацыю, аб нелегітымным біскупскім пасвячэнні ў дыяцэзіі Лешан, якая знаходзіцца ў кітайскай правінцыі Сіхуан.

У Дэкларацыі гаворыцца, што “у сувязі з біскупскім пасвячэннем кс. Паола Лей Шыіна, якое было здзейснена 29 чэрвеня без дазвола Апостальскай Сталіцы, пастанаўляецца, што пасвячэнне з’яўляецца нелегітымным і не дае ўлады кіраваць каталіцкай супольнасцю ў дыяцэзіі. Апостальская Сталіца не прызнае кс. Паола Лей Шыіна, біскупам дыяцэзіі Лешан. На яго накладаюцца санкцыі прадугледжаныя парушэннем пункта 1382 Кодэкса Кананічнага права”.

Акрамя таго, у дакуменце адзначаецца, што кс. Лей Шыін, быў сваечасова паінфармаваны, аб тым што Святы Пасад не прымае яго кандыдатуру ў якасці біскупа, па даказаным і вельмі цяжкім прычынам. “Біскупскае пасвячэнне без дазвола Пантыфіка выступае супраць духоўнай ролі Святога Айца і пагражае адзінству Касцёла. - гаворыцца ў Дэкларацыі - Пасвячэнне ў Лешане, з’яўляецца аднабаковым актам, які нараджае падзелы і, нажаль, спрыяе ціску на каталіцкую супольнасць у Кітаі. Выжыванне і развіццё Касцёла можа адбыцца толькі ў адзінстве, якое даверана самаму Касцёлу, а не без яго, як адбылося ў Лешане. Калі існуе жаданне таго, каб Касцёл у Кітаі быў Каталіцкім, неабходна паважаць Касцёльнае навучанне і дысцыпліну”. У Дэкларацыі Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што “біскупскае пасвячэнне ў Лешане, глыбока засмуціла Святога Айца, які скіроўвае да ўлюбёных вернікаў Кітая сваё слова падтрымкі і надзеі і заклікае іх да малітвы аб адзінстве”.








All the contents on this site are copyrighted ©.