2011-07-02 13:07:29

Кс. Ламбардзі ў “Octava Dies”. Сябра Езуса


RealAudioMP3 29 чэрвеня 2011 г. ва ўрачыстасць св. апосталаў Пятра і Паўла папа Бэнэдыкт ХVI адзначыў 60 гадавіну святарскага пасвячэння. кс. Фэдэрыка Ламбардзі, каментуючы гэту падзею, прыгадвае словы Хрыста: “Вы больш не з’яўляецеся маімі слугамі, але сябрамі”. “Гамілія, якую прамовіў Святы Айцец падчас урачыстасці св. апосталаў Пятра і Паўла была вялікім сведчаннем яго святарскай духоўнасці – адзначае кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы. - Тое, што найбольш уразіла ў гэтым сведчанні – націск на асабістыя адносіны з Езусам, які падчас святарскага пасвячэння звярнуўся да Ёзэфа Ратцынгера і прыняў у групу тых, да якіх прамаўляў у Вячэрніку”.

Кс. Ламбардзі заўважае, што з гэтага дня Папа прайшоў доўгі шлях святарскай паслугі, выконваючы розныя формы душпастырскага служэння аж да гэтага выйвышэйшага – у якасці Наступніка св. Пятра. “Сваё святарскае служэнне выконваў з вялікім спакоем, пра якое піша, што праходзіла “пад сонцам і дажджом, у радасці і цяжкасцях, падчас розных этапаў ачышчэння і выпрабавання, але таксама ў евангельскай радасці”.

Генеральны дырэктар Ватыканскага радыё падкрэсліў, што 60-годдзе святарскага пасвячэння Папа адзначыў вельмі сціпла, бо святарства з’яўляецца дарам ад Бога а не набытай рэчу. “Гэта дар для Касцёла і асабліва для ўсіх святароў, якім Бэнэдыкт ХVI безупынна нагадвае сваім словам і, перш за ўсё, прыкладам, што асаблістыя адносіны з Езусам – сябрам – з’яўляюцца крыніцай пастаяннай жыццяздольнасці і плённасці іх паклікання і служэння”, - звярнуў увагу кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў сваёй пастаянна рубрыцы пад назвай “Octava Dies”.







All the contents on this site are copyrighted ©.