2011-07-01 16:58:19

Беларусь: пачаліся ўрачыстасці ў Будславе


RealAudioMP3 1 ліпеня ў Беларускім Нацыянальным Санкутарыі ў Будславе распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай пад дэвізам “Марыя – святыня Духа Святога”. Пачаткам святкаванняў стала сустрэча двух з паловай тысяч пешых пілігрымаў, пераважна моладзі, якія прыбылі з усіх дыяцэзій Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Італіі. Традыцыйна, на прыступках святыні, іх сустрэў кусташ санктуарыя айцец францішканін Віктар Бурлака.

Па словах айца Віктара сёлетнія ўрачыстасці адзначацца асаблівай малітвай за Святога Айца Бэнэдыкта XVI, які ў гэтыя дні дзякуе Богу за 60-гадоў святарскага жыцця. Па словах кусташа санктуарыя, “у Будславе сёння вечарам пройдзе адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з удзелам усіх пілігрымаў, што стане завяршэннем 60-гадзіннай адарацыі, якая трывала ва усіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі”. Сёння ўвечары прайшла св. Імша з удзелам пілігрымаў, якая, як і заўсёды, адзначылася асабліва шчырым настроем моладзі. Яе ўзначаліў біскуп Уладзіслаў Блін.

Уначы адбудзецца традыцыйная працэсія са свечкамі і св. Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт-Мінска Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі.

Уладзіслаў Валадзько, Будслаў







All the contents on this site are copyrighted ©.