2011-06-30 13:58:19

Урад Пакістана можа скасаваць міністэрства па справах меншасцяў


RealAudioMP3 Урад Пакістана можа скасаваць міністэрства па справах меншасцяў, падзяліўшы яго на некалькі аддзелаў, якія будуць знаходзіцца ў розных правінцыях, паведамляе “Fides”. Як сцвярджаюць палітычныя назіральнікі ў Пакістане, дадзеная ініцыятыва, верагодна, уступіць у сілу 1 ліпеня.

Нагадаем, што пры фарміраванні новага ўрада ў лютым гэтага года ўжо ішла гаворка аб ліквідацыі “нязручнага” міністэрства. Тагачаснаму кіраўніку міністэрства Шахбазу Бхаці удалося не дапусціць скасавання. Той факт, што міністэрства па справах меншасцяў не фігуруе ў фінансавым бюджэце 2011-2012 гг., па словах назіральнікаў, даўно дазволіў выказаць здагадку, што ўрад Пакістана падрыхтаваў канчатковую ліквідацыю міністэрства.

На працягу некалькіх дзён перад будынкам парламента хрысціяне і індуісты праводзілі дэманстрацыі пратэсту. Камісія па справах меншасцяў, якая працуе пры парламенце, выступіла рашуча супраць ліквідацыі міністэрства. На думку хрысціянскіх лідэраў, расфарміраванне міністэрства стане “для фундаменталісцкіх груп стартавым стрэлам для новай агрэсіі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.