2011-06-30 16:05:11

Пінская дыяцэзія і пінскія біскупы


RealAudioMP3 Пінская дыяцэзія была створана 28 кастрычніка 1925 г. папам Піем ХІ у выніку канкардата падпісанага 10 лютага 1925 г. паміж Апостальскай Сталіцай і Польшчай. Першым біскупам Пінскай дыяцэзіі стаў Слуга Божы біскуп Зыгмунд Лазінскі, пасля якога дыяцэзію ўзначаліў біскуп Казімір Букраба. У 1939 г. Чырвоная Армія увайшла ў Пінск, і біскуп Букраба быў вымушаны пакінуць дыяцэзію і пераехаць у Львоў, а затым у Варшаву.

Сёння тэрыторыя Пінскай дыяцэзіі займае 73,2 тыс. кв. км. і знаходзіцца на поўдні Беларусі, расцягнуўшыся ад Брэста да мяжы з Расіяй. Да 1991 г., да часу аднаўлення каталіцкіх структур у Беларусі, дыяцэзія не мела свайго біскупа і тут не існавала нармальнага парафіяльнага жыцця. 13 красавіка 1991 г. Ян Павел ІІ прызначыў пробашча пінскай катэдры, 76-гадовага кс. Казіміра Свёнтка, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім і Апостальскім Адміністратарам “ad nutum Sanctae Sedis” Пінскай дыяцэзіі.

На тэрыторыі дыяцэзіі пражывае каля 3 млн. чалавек, сярод якіх 52 тыс. католікаў. У дыяцэзію ўваходзіць 71 парафія, аб’яднаных у 6 дэканатаў, у якіх працуе 45 святароў і законнікаў. У Пінску дзейнічае Міждыяцэзіяльная Вышэйшая Духоўная семінарыя імя св. Тамаша з Аквіну. Катэдрай з’яўляецца касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ад 6 мая 1999 г. дыяцэзія мае дапаможнага біскупа Казіміра Вялікасельца.







All the contents on this site are copyrighted ©.