2011-06-30 13:32:10

Ватыкан падтрымлівае перадачу касцёлаў Праваслаўнай Царкве


RealAudioMP3 Ватыкан падтрымлівае перадачу каталіцкіх храмаў Праваслаўнай Царкве. Сённяшнее "L'Osservatore Romano" прысвячае шмат месца на рэпартаж аб перадачы двух каталіцкіх касцёлаў у Перуджы Румынскай і Рускай Праваслаўным Цэрквам. Гэта два гістарычных храмы горада: св. Фларэнція і св. Мацвея Армянскага.

"Osservatore" цытуе арцыбіскупа Перуджы Гуальцьеро Басэцці, які адзначыў, што падзея – "гэта важны жэст экуменізму, будаванне шляхоў прымірэння і адносін паміж Цэрквамі". Генеральны вікарый архідыяцэзіі Паола Джулецці сказаў, што "перадача двух храмаў з'яўляецца знакам часу і адлюстроўвае жаданне сардэчнага прыняцца нашых братоў і сясцёр у веры".

Як паведаміў кіраўнік дыяцэзіяльнага бюро па экуменічным і міжрэлігійным дыялогу, кс. прэлат Эліо Бромуры, святочная цырымонія пераказання касцёлаў адбудзецца ў верасні ў Перуджы, у прысутнасці іерархаў Румынскай і Рускай Праваслаўных епархій у Італіі. Бромуры нагадаў, што ў Перуджы пасля Другога Ватыканскага Сабора, існуе моцны экуменічны рух, вынікам якога стала супрацоўніцтва, у прыватнасці, вальдэнсаў і праваслаўных. Некалькі гадоў таму адзін з касцёлаў горада ўжо быў перададзены Грэцкай Праваслаўнай Царкве.

Рашэнне аб перадачы двух касцёлаў было прынята з улікам вялікай хвалі эмігрантаў з Румыніі і Паўднёвай Расіі. У касцёле св. Мацвея Армянскага, які будзе перададзены Рускай Праваслаўнай Царкве, з дапамогай муніцыпалітэта ў будучыні паўстане цэнтр міжканфесійнага і міжрэлігійнага дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.