2011-06-30 13:19:13

Бэнэдыкт XVI да новых Мітрапалітаў: не існуе нікога важнейшага за Хрыста


RealAudioMP3 30 чэрвеня ў Ватыкане, Бэнэдыкт XVI сустрэўся з арцыбіскупамі мітрапалітамі, якія ўчора атрымалі паліі, а таксама іх сваякамі і блізкімі. “Яшчэ вельмі жывыя ў нашых сэрцах і думках пачуцці і эмоцыі, якія мы перажывалі ўчора ў ватыканскай базыліцы з нагоды святкавання ўрачыстасці св. апосталаў Пятра і Паўла, падчас якой я ўручыў вам паліі, - сказаў Папа - Наша сённяшняя сустрэча, вельмі простая і сямейная, дае магчымасць прадоўжыць прабыванне ў атмасферы касцёльнага адзінства і яшчэ раз прывітаць вас, мае браты ў біскупстве, а таксама вашых сваякоў і ўсіх тых, хто пажадаў прыняць удзел у гэтай сутрэчы. Я кірую свае дымкі да вашых мясцовых Касцёлаў, аб якіх я памятаю у малітве, каб яны мелі натхненне да пастаяннай апостальскай дзейнасці”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік запэўніў прысутных іерархаў у сваёй духоўнай блізасці і малітоўнай падтрымцы іх пастырскай працы, для якой неабходна любоў да Хрыста. “Св. Кіпрыян, біскуп Карфагена, у сваім трактаце аб малітве “Ойча наш”, казаў: “не існуе абсалютна нікога важнейшага за Хрыста, таму што і Ён не паставіў нічога вышэй за нас. Не існуе нічога важней жадання быць неадлучна адзінымі ў яго любові, заставацца каля Яго крыжа з адвагай і сведчаннем”, - сказаў да прысутных Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.