2011-06-29 15:56:41

Рым: святочны абед для бедных Папы


RealAudioMP3 29 чэрвеня ў Рыме, з нагоды 60-й гадавіны святарства Бэнэдыкта XVI быў аргнізаваны абед для бедных людзей, у якім прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. Абед прайшоў у памяшканнях. якія прылягаюць да базылікі св. Яна на Латэране, а яго арганізатарамі былі Калегія Кардыналаў і “Супольнасць св. Пятра”, арганізацыя свецкіх, якая займаецца рэалізацыяй дабрачыных акцыі Апостальскай Сталіцы. Прысутнічаў на абедзе таксама кардынал Анджэла Садана, дэкан Калегіі Кардыналаў. На заканчэнне сустрэчы прысутныя атрымалі падарункі.








All the contents on this site are copyrighted ©.