2011-06-29 13:05:22

Бэнэдыкт XVI: прымат св. Пятра, гэта задума Бога


RealAudioMP3 29 чэрвеня, Бэнэдыкт XVI сустрэўся з сабранымі на плошчы св. Пятра ў Рыме вернікамі, на малітве "Анёл Панскі", якая прайшла сёння, замест традыцыйнай агульнай аўдыенцыі. У сваёй прамове перад малітвай Пантыфік сказаў:

Дарагія браты і сёстры!

“O Roma felix!” спяваем сёння, ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла, апекуноў гэтага горада. “Шчаслі Рым, таму што стаў акроплены каштоўнай крывёю сваіх вялікіх Уладароў. Не з-за тваёй хвалы, але за іх заслугі, твая прыгажосць пераўзыходзіць усё!”. Як спяваецца ў гімнах усходняй традыцыі, два вялікія апосталы з’яўляюцца “продкамі” пазнання Бога. Яны перайшлі ўсе межы зямлі і ўзняліся на неба; яны з’яўляюцца “далонямі” Евангелля ласкі, “стапамі” праўды абвяшчэння, “рэкамі” надзеі, “рукамі” крыжа (пар. MHN, t.5, 1899, p.385). Сведчаннем любові і вернасці св. Пятра і Паўла асвятляліся пастыры Касцёла, каб весці людзей да праўды, навучаючы іх веры ў Хрыста. Св. Пётр, ў асаблівасці, прадстаўляе адзінства апостальскай супольнасці. З гэтай нагоды, падчас літургіі, якую я цэлебраваў сёння раніцай у ватыканскай базыліцы, я уручыў 40 арцыбіскупам мітрапалітам паліі, якія сімвалізуюць адзінства з біскупам Рыма ў місіі вядзення народа Божага да збаўлення. Св. Ірэнэй, біскуп Ліона, пісаў, што на рымскі Касцёл “propter potentiorem principalitatem” (улічваючы яго асаблівую першаснасць) павінны глядзець усе іншыя Цэрквы, г.зн., вернікі, бо ён заўсёды быў абаронцам традыцый, якія ідуць ад апосталаў” (Adversus haereses, III, 3,2).

Гэта вера, якую вызнаваў Пётр зяўляецца фундаментам Касцёла: Ты Хрыстус, Сын Бога жывога” – чытаем у Евангеллі ад Мацвея (16,16). Прымат Пятра, гэта задума Бога, як і святарскае пакліканне: “Не цела і не кроў табе гэта адкрылі, але Айцец мой, які знаходзіцца ў небе (Мц 16,17), - казаў Езус. Так здараецца з тым, хто вырашае адказаць на пакліканне Бога поўняй свайго жыцця. Я з радасцю перажываю гэты дзень, у які адзначаю 60-ю гадавіну святарскага пасвячэння. Я ўдзячны Богу за яго пакліканне і за тое служэнне, якое Ён мне даверыў. Я дзякую, таксама тым, хто заўсёды быў побач са мной і падтрымліваў маю місію малітвай, якая ад кожнай касцёльнай супольнасці узносіцца да Бога (Дз 12, 5), перамяняючыся ў адарацыю Эўхарыстычнага Хрыста, каб узрасці ў сіле і свабодзе неабходнай для абвяшчэння Евангелля.

Я хачу сардэчна прывітаць Дэлегацыю Экуменічнага Канстантынопальскага Патрыярхата, што прыбыла ў Рым, згодна з традыцыяй, каб аддаць пашану св. Пятру і Паўлу і падзяліцца са мной надзеяй на адзінства хрысціян, якога жадаў Хрыстус. Звернемся з даверам да Панны Марыі, Каралевы апосталаў, каб кожны ахрышчаны станавіўся заўсёды большым жывым каменнем з якога складаецца Божае Валадарства.

Пасля малітвы "Анёл Панскі" Папа прывітаў прысутных на плошчы прадстаўнікоў Рымскай дыяцэзіі, апекунамі якой з’яўляюцца св. апосталы Пётр і Павел, а таксама іншых вернікаў з розных краін свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.