Бэнэдыкт XVI адзначае 60-ю гадавіна святарскага пасвячэння
29 чэрвеня Святы Айцец
Бэнэдыкт XVI адзначае 60 -ю гадавіну свайго святарскага пасвячэння. Ва ўсім свеце
адбываюцца малітвы і Эўхарыстычныя адарыцыі ў інтэнцыі Папы. Шматлікія віншаванні
з розных куткоў свету скіроўваюцца ў Ватыкан. Беларускія іерархі ў сваім пасланні
з нагоды гэтага свята адзначаюць, што паслуга Святога Айца была напоўнена мужным абвяшчэннем
Божага слова і навучаннем “у спрыяльны і неспрыяльны час”, распаўсюджваннем і абаронай
хрысціянскіх каштоўнасцяў, шматлікімі навуковымі трактатамі, асвячэннем Божага люду
праз цэлебрацыю сакрамэнтаў, асабліва Эўхарыстыі, а таксама мудрым кіраваннем Касцёлам
у духу любові”.
У далёкім 1951 г. ва ўрачыстасць св. апосталаў Пятра і
Паўла, 24-гадовы дыякан Ёзэф Ратцынгер, разам са сваім братам Георгам і 42 іншымі
дыяканамі Мюнхенскай архідыяцэзіі атрымаў сакрамэнт святарства з рук кардынала Міхаэля
фон Фаўльхабера, вядомага бібліста і патролага, аднаго з самых адважных крытыкаў рэжыма
Гітлера.
Аб гэтым памятным дні Папа ўспамінае як “аб самым важным ў сваім
жыцці”. Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” апублікавала ўспаміны Ёзэфа Ратцынгера,
у якіх Папа пісаў: “Быў прыгожы летні дзень, які я не забуду ніколі. Гэты дзень стаў
найважнейшым у маім жыцці. Я не веру ў прыкметы, але ў той момант, калі кардынал Фаўльхабер
ўсклаў рукі на маю галаву, адна птушка, магчыма жаваранак, узнялася над галоўным
алтаром катэдры і праспявала кароткую радасную песню. Я адчуў, што нібыта голас з
алтара казаў мне: добра, ты на правільным шляху”. “Потым былі чатыры летнія тыдні,
якія праляцелі як адно вялікае свята”, - успамінае Святы Айцец.
Папа расказаў,
аб першай св. Імшы, якую ён цэлебраваў разам са сваім братам Георгам, 8 ліпеня 1951
г. у парафіяльным Касцёле св. Освальда у Траўнштайне. “У Касцёле вернікі прынялі
нас з вялікай сардэчнасцю, якой я не мог уявіць, - кажа Папа - Людзі папрасілі нас
прайсці па дамах, каб удзяліць ўсім прыміцыйнае благаслаўленне і нас прымалі, нават
тыя каго мы не ведалі. Я адчуў, якія вялікія чаканні яны мелі ад святара. Як чакалі
благаслаўлення”. Папа расказаў, што людзі бачылі ў святарах асобаў, якім Хрыстус даручыў
заданне несці Яго да ўсіх. “І менавіта таму, што ў цэнтры ўвагі былі не мы а Ён, з
людзьмі хутка завязваліся сяброўскія адносіны”, - успамінае Бэнэдыкт ХVI. Ужо на працягу
60 гадоў Ёзэф Ратцынгер кожны дзень, з пакорай і дасканаласцю выконвае заданне, нясення
адзінага Пана свету і гісторыі да людзей нашага часу, сеючы ў іх душах.
Беларуская
рэдакцыя Ватыканскага радыё далучаецца да шматлікіх віншаванняў Святому Айцу і жадае
Божага благаслаўлення і доўгіх гадоў пастырскага служэння.