10 ліпеня 2011 г.
будзе адзначацца так званая “Марская нядзеля”. З гэтай нагоды арцыбіскуп Антоніо Марыя
Вэліё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў скіраваў адмысловае
пасланне, у якім сцвярджае, што гэты дзень з’яўляецца адмысловай нагодай, каб звярнуць
увагу хрысціянскіх супольнасцяў і грамадстваў на неабходнасць і важнасць працы на
моры. Арцыбіскуп Вэліё цытуе Яна Паўла ІІ, які яшчэ ў 1984 г. падкрэсліваў, што Касцёл
заўсёды блізкі да маракоў, мае павагу да іх працы, небяспечнай і цяжкай, ведае іх
клопаты і падтрымлівае іх правы.
Гэтыя словы, паводле старшыні Папскай рады,
даюць вялікую сілу надзеі для больш за 1,5 млн. маракоў з больш 100 краін свету, дзве
трэція з якіх жывуць у краінах, якія знаходзяцца на шляху развіцця. Іерарх адзначыў,
што людзі, якія працуюць на моры “усё яшчэ адносяцца да той катэгорыі, пра якую грамадства
ведае мала, за выключэннем выпадкаў трагедый на моры ці нядаўніх нападаў піратаў на
марскія суды”.
“Апостальства мора ведае шматлікія нечалавечыя сітуацыі, якія
здараюцца з маракамі і падкрэслівае, што іх правы павінны паважацца”, - сцвярджае
арцыбіскуп Вэліё. Нагадваючы пра сваю нядаўнюю заяву аб барацьбе з пірацтвам, іерарх
падкрэслівае важнасць супрацоўніцтва судаўладальнікаў з уладамі паасобных краін і
міжнароднымі арганізацыямі для гарантавання бяспекі маракам.