2011-06-28 12:53:33

Харвацкі кардынал: Папа вярнуў нам гонар


RealAudioMP3 Харвацкі кардынал Ёсіп Базаніч вылучыў словы папы Бэнэдыкта XVI аб “нацыянальных рысах” харватаў: тысячагадовай каталіцкай культуры, глыбокай сувязі з Наступнікам св. Пятра і жаданні служыць Богу і чалавеку праз хрысціянскі гуманізм, як мандат для сваёй краіны для ўступлення ў Еўрасаюз. Папа вярнуў краіне яе гонар, падкрэсліў Базаніч падчас урачыстай св. Імшы з заграбскім касцёле св. Марка з нагоды 20-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Харватыі. Уступленне краіны ў ЕС пасля згоды Брусэля, якая была дадзена на мінулым тыдні, чакаецца ў 2013 г.

"Святы Айцец казаў падчас свайго візіту тры тыдні таму аб тым, наколькі ён шануе нашу гісторыю", - нагадаў кардынал Базаніч перад прысутнымі на набажэнстве кіраўнікамі дзяржавы і харвацкімі палітычнамі лідэрамі. Падчас візіту нешта ўспыхнула, адбылося "вяртанне гонару і радасці".

Многія асцерагаліся, што Папа будзе казаць пра "цяжар віны і абвінавачванні", але гэтага не адбылося. "Бездапаможнасць і расчараванне", якія існавалі перад візітам Пантыфіка ў краіну, паводле іерарха, цяпер у многіх зніклі. "Самы вялікі грэх супраць Радзімы – гэта сеяць безнадзейнасць, смутак і страх сярод насельніцтва", - сказаў харвацкі кардынал.







All the contents on this site are copyrighted ©.