2011-06-28 13:30:32

ФАО: голад – нямая драма


RealAudioMP3 Паводле ацэнак ФАО – Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, сёння ў свеце церпіць ад голаду 925 млн. чалавек. Гэтыя лічбы не былі яшчэ ніколі настолькі высокімі, як пасля крызісу 2009 г. З 925 млн. галадаючых, 239 млн. жыве ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Дзве трыція ўсіх церпячых ад голаду жывуць толькі ў сямі краінах: Бангладэшы, Кітаі, Эфіёпіі, Індыі, Інданэзіі, Пакістане і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Апошняя з'яўляецца адной з прыярытэтных краін для дапамогі з боку каталіцкай “Caritas”.

Па дадзеных аанаўскіх арганізацый для дапамогі дзецям, 195 млн. дзяцей ва ўсім свеце ва ўзросце да пяці гадоў хранічна недаядаюць. Дзякуючы эфектыўным мерам у галіне харчавання, здароўя і медыцынскай дапамогі з 1990 г. па ўсім свеце колькасць такіх дзяцей паменшылася, але ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, яна ўзрасла з 43 млн. да 52 млн. чалавек.

У правінцыі Катанга, на поўдні Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, харчовая сітуацыя асабліва драматычная: кожнае пятае дзіцяці з-за недаядання адстае ў сваім развіцці. Адзін з сямі дарослых галадае. У некаторых іншых рэгіёнах, кожны чацвёрты чалавек галодны. "Голад – гэта нямая драма. Людзі паміраюць моўчкі. Не існуе ніякага пратэсту", - сказаў кіраўнік аўстрыйскай “Caritas” Франц Кюбэрль пасля інспекцыі ў рэгіёне.

У некаторых рэгіёнах Катангі сітуацыя яшчэ горшая, як распавяла супрацоўніца ФАО Нэлі Кангола. Бо, напрыклад, у рэгіёне Лібудзі 45% усіх дзяцей адстае ў развіцці, а адзін з чатырох нованароджаных мае экстрэмальна нізкую вагу.







All the contents on this site are copyrighted ©.