2011-06-28 12:05:15

Бэнэдыкт ХVI прызначыў новага арцыбіскупа Мілана


RealAudioMP3 28 чэрвння Святы Айцец прыняў адстаўку кардынала Дзіаніджы Тэттаманцы з пасады кіраўніка Міланскай дыяцэзіі згодна з канонам 401 §1 Кодэкса кананічнага права. Новым арцыбіскупам Мітрапалітам Міланскім Папа прызначыў Яго Эксцэленцыю кардынала Анджэла Скола, да гэтага часу Патрыярха Венецыі.

Новы Мітрапаліт Міланскі нарадзіўся 7 лістапада 1941 г. Пасля атрымання філасофскай адукацыі ў Каталіцкім універсітэце “Sacro Cuore” у Мілане, у 1967 г. пачаў вучобу ў духоўнай семінарыі у Саронно. Адукацыю працягваў затым у семінарыі Венегоно і Фрыбургскім універсітэце ў Швейцарыі, дзе атрымаў навуковую ступень тэолага.

Святарскія пасвячэнні Анджэла Скола атрымаў 18 ліпеня 1970 г. Да 1991 г. займаў розныя пасады у Каталіцкім Касцёле Італіі. 20 ліпеня 1991 г. папа Ян Павел ІІ прызначыў яго тытулярным біскупам Грасэтта, а 15 ліпеня 1995 г. рэктарам Папскага Латэранскага ўніверсітэта і кіраўніком Інстытута “Яна Паўла ІІ” для даследаваняў над сям’ёй і сужэнствам. 5 студзеня 2002 г. іерарх быў прызначаны Патрыярхам Венецыі, а падчас кансісторыі ў 2003 г. быў абвешчаны кардыналам.

Новы арцыбіскуп Міланскі з’яўляецца старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Трывенета і займае розныя пасады ў Рымскай Курыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.