“L’Osservatore Romano” аб венецыянскім форуме па праблемах Блізкага Усхода і паўночнай
Афрыкі
Ватыканскае выданне
“L’Osservatore Romano” звяртае ўвагу на важнасць канферэнцыі прысвечанай праблемам
паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу, якая прайшла ў Венецыі 20-22 чэрвеня. Арганізатарам
мерапрыемства выступіў міжнародны навуковы камітэт фонда “Аазіс”, заснавальнікам якога
з’яўляецца кардынал Скола, патрыярх Венецыі. У пасяджэнні форума прынялі удзел каля
80 спецыялістаў з усяго свету: біскупы з паўночнаафрыканскім і блізкаўсходніх краін,
міжнародныя эксперты, хрысціяне і мусульмане. “Усе яны аб’ядналіся, каб разам абмеркаваць
“арабскую вясну”: яе прычыны, сродкі інфармацыі якія выкарыстоўваліся, магчымыя сцэнарыі
развіцця, аналогіі з некаторымі еўрапейскімі краінамі”, - піша ватыканскае выданне.
Кардынал
Анджэла Скола, у сваіх выступленнях адзначыў, што грамадская супольнасць многіх краін
з мусульманскай большасцю, мае патрэбу ў новых крэтэрыях рэгулявання грамадскіх адносінаў,
таму ідзе дыскусія аб новай свецкасці і разуменні паняцця грамадзянства.
“Паўночнаафрыканскія
рухі, нарадзіліся з эканамічных патрабаванняў, але потым пачалі звяртаць асаблівую
на ідэю чалавека і грамадства. - сказаў кардынал Скола - Таму, калі яны хочуць, каб
іх рухі сталі па-сапраўднаму “рэвалюцыйнымі” яны павінны больш разважаць над гэтай
ідэяй. “Падчас форума ў Венецыі амаль кожны з яго удзельнікаў звяртаў увагу на патрабаванні
з якімі выступалі людзі на Блізкім Усходзе. Акрамя таго, што яны патрабавалі працы,
годнасці, дэмакратыі і магчымасці удзелу ў жыцці краіны, гучалі пытанні аб тым, якім
павінен быць чалавек трэццяга тысячагоддзя”, адзначае “L’Osservatore Romano”.