2011-06-27 13:34:23

Кс. прэлат Гвідо Марыні аб ўрачыстасці св. апосталаў Пятра і Паўла


RealAudioMP3 29 чэрвеня Каталіцкі Касцёл будзе адзначаць урачыстасць св. апосталаў Пятра і Паўла. У інтэрв’ю нашаму радыё кс. прэлат Гвідо Марыні, кіраўнік службы папскіх літургічных цэлебрацый, расказаў, што гэта ўрачыстасць з’яўляецца вельмі важнай з двух прычын: з аднаго боку мы вызнаём разам з апосталам Пятром нашу веру ў Хрыста, а з другога разам з апосталам Паўлам абвяшчаем наш намер прапаведваць Евангелле ўсяму свету.

Кіраўнік службы папскіх цэлебрацый нагадаў, што ў 1951 г., ў свята св. апосталаў Пятра і Паўла, папа Бэнэдыкт ХVI прыняў святарскія пасвячэнні.
“Менавіта дзякуючы гэтаму супадзенню, сёлетняя урачыстасць будзе мець асаблівае значэнне. У базыліцы св. Пятра літургію будуць суправаджаць, акрамя Сікстынскай капэллы, хор з рымскай Акадэміі св. Цэцыліі, а таксама аркестр. Яны выканаюць музычныя творы, сярод якіх некаторыя часткі славутай “Messa di Рapa Marcello”. Падчас набажэнства ў базыліцы св. Пятра вернікі будуць маліцца за папу Бэнэдыкта ХVI і яго пантыфікат”, - адзначыў іерарх.

“Мы ў св. апосталах бачым перш за усё фундаменты, калоны Касцёла ў мінулым, сёння і заўсёды, якія скіроўваюць нас да веры Пятра, якую на працягу гісторыі падцвярджалі яго наступнікі і сёння Бэнэдыкт XVI, - сказаў кс. прэлат - таму, у гэты oрачысты дзень мы гаворым аб любові і вернасці да Касцёла, якую мы заўсёды павінны аднаўляць з радасцю, энтузіазмам і вялікім цярпеннем”. “Я думаю, гэта галоўнае пасланне, што дае нам 29 чэрвеня кожны год”, сказаў кіраўнік службы папскіх літургічных цэлебрацый.







All the contents on this site are copyrighted ©.