26 чэрвеня ў італьянскім
горадзе Мілан адбылася беатыфікацыя трох Слугаў Божых, двух святароў і законніцы,
якія паходзілі з гэтага гораду. Святую беатыфікацыйную Імшу ўзначаліў кардынал Анджэла
Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
Кс. Серафін Морацонэ (1747-
1822). Вядомы як “новы пробашч з Арс”. Быў чалавекам малітвы, міласэрнасці, веры
і служэння іншым. Усё што атрымліваў ад людзей аддаваў бедным і хворым. Людзі называлі
яго “благаслаўлёным Серафімам” і цудатворцам, але ён сябе прызнаваў за “беднага грэшніка”
і прыпадкі цудоўнага аздараўлення, якія яму прыпісваліся, ён гаварыў, што ўсё гэта
дзчкуючы заступніцтву св. Гераніма Эмільяні, санктуарый якога знаходзіцца ў Сомаска.
Кс.
Клеменс Вісмара ( 1897-1988) быў місіянаром. Атрымаў званне “апостала Бірмы”. У гэтай
краіне пражыў больш за 60 гадоў і яна стала яму другой бацькаўшчынай. У місійнай дзейнасці
прымяняў новыя метады: інкультурацыю, міжрэлігійны дыялог, адказанасць за мясцовы
касцёл і ўсё гэта перажываў у духу і пачуцці працягласці Традыцыі з апостальскіх
часоў.
Законніца Марыя Анджэла Альферы ( 1897-1951). Будучы маладой законніцай
цяжка захварэла. Але, калі выпіла ваду з Лурд хвароба ўступіла і яна стала поўнасцю
здаровай. Каб пазбегнуць вялікага розгаласу ў СМІ законныя ўлады паслалі яе ў горад
Мілан, дзе працавала ў турме “ San Vittore” св. Віктара. Сваю паслугу выконвала з
вялікай любоў’ю і адданасцю, дзеля чаго атрымала званне “анёла ад св. Віктара” ці
“маці ад св. Віктара”. Усе, хто з ёю сустракаўся гаварылі пра яе як “анёла суцяшыцеля”.
Ужо за жыцця вернікі прызнавалі яе за святую.