2011-06-26 14:40:58

Бэнэдыкт ХVI: Эўхарыстыя з’яўляецца найбольш каштоўным скарбам Касцёла.


RealAudioMP3 Эўхарыстыя гэта найбольш каштоўны скарб Касцёла. Аб гэтым нагадаў Бэнэдыкт ХVI сёння ў Ватыкане перад малітвай “Анёл Панскі”. Папа падкрэсліў, што без Эўхарыстыі Касцёл не існаваў бы

“Дарагія браты і сёстры, - сказаў Святы Айцец.

Сёння ў Італіі і ў шматлікіх іншых краінах ушаноўваецца “Corpus Domini” , свята Эўхарыстыі, сакрамэнт Цела і Крыві Хрыста, якую Ён устанавіў падчас Апошняй Вячэры. Яна з’яўляецца найбольш каштоўным скарбам Касцёла. Эўхарыстыя з’яўляецца як пульсуючае сэрца, якое дае жыццё ўсяму містычнаму целу Касцёла: сацыяльнаму арганізму, які заснаваны на духоўнай, але канкрэтнай сувязі з Хрыстом. Як сцвярджае апостал Павел: “таму, што адзін хлеб, адно цела мы многія, бо ўсе прычашчаемся ад аднаго хлеба” (1 Кар. 10, 17). Без Эўхарыстыі Касцёл не існаваў бы. Гэта Эўхарыстыя, па сутнасці, робіць чалавечую супольнасць як таямніцу адзінтва, якая здольная несці Бога свету і свет Богу. Святы Дух, які ператварае хлеб і віно ў Цела і Кроў Хрыста, ператварае тых, хто з верай яго атрымліваюць, у членаў цела Хрыста. Такім чынам Касцёл з’яўляецца сапраўды сакрамэнтам адзінства людзей з Богам і паміж сабой.

У культуры ўсё больш індывідуалістычнай, якая існуе ў заходніх грамадствах, і якая намагаецца распаўсюдзіцца па ўсім свеце, Эўхарыстыя з’яўляецца свайго роду “antidotum”, якое дзейнічае ў розумах і сэрцах вернікаў і па-ранейшаму бесперапынна сее ў іх логіку супольнасці, служэння, размеркавання, адным словам, логіку Евангелля. Першыя хрысціяне ў Іерусаліме былі бачным знакам гэтага новага стылю жыцця, бо жылі ў братэрскіх зносінах, і усё ў іх было супольнае, каб ніхто не быў бедным ( Дзеі 2, 42-47). Адкуль паўстала гэта ўсё? Прыйшло з Эўхарыстыі, значыць ад уваскрослага Хрыстуса, які сапраўды прысутны сярод сваіх вучняў і дзейнічае сілаю Святога Духа. Таксама ў наступных пакаленнях Касцёл, на працягу стагоддзяў, нягледзячы на абмежаванні і чалавечыя памылкі, працягваў быць у свеце сілай адзінства. Мы маем на ўвазе найбольш цяжкія перыяды, перыяды выпрабавання: якое значэнне мае , напрыклад, для краін таталітарных рэжымаў, магчымасць удзелу ў нядзельнай Імшы! Як гаварылі старажытныя пакутнікі з Абітэнэ “Sine Dominico non possumus”, - без “Dominicum”, значыць без нядзельнай Эўхарыстыі мы не можам жыць. Але пустэча, якая стварылася фальшывай свабодай, можа быць вельмі небяспечнай, таму адзінства з Целам Хрыста з’яўляецца лякарствам розуму і волі, каб зноў адкрыць для сябе задавальненне праўды і супольнага дабра.

Дарагія сябры, даверым сябе Панне Марыі, якую мой папярэднік, благаслаўлёны Ян Павел ІІ называў “Жанчынай Эўхарыстыі” (Ecclesia дэ Eucharistia, 53-58). Няхай нашае жыццё ў яе школе стане поўнасцю “эўхарыстычным”, адкрытым на Бога і іншых, здольным перамяніць зло ў дабро сілай любові, і імкнецца да ўмацавання адзінства і братэрства.

Святы Айцец прачытаў з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра, марыйную малітву “Анёл Панскі” і ўдзяліў ім апостальскае благаслаўленне. Затым Папа прывітаў усіх чаргова на італьянскай, французскай, ангельскай, нямецкай і польскай мовах. Ён нагадаў, што ў гэтыя дні былі абвечшаныя новыя благаслаўлёныя каталіцкага Касцёла. У суботу 25 чэрвеня ў Гамбургу былі абвешчаныя бласгалсўлёнымі “пакутнікі з Любека”, якіх забілі нацысты у 1943 г. Сёння ў італьянскім горадзе Мілано былі паднесены да хвалы алтароў двух святароў і адна законніца. Святы Айцец нагадаў таксама , што ў сённяшнюю нядзелю, якая папярэднічае ўрачыстасць св. апосталаў Пятра і Паўла, у Італіі адзначаецца Дзень любові да Папы. Бэнэдыкт ХVI падзякаваў усім тым, хто з малітвай і ахвяраваннямі падтрымлівае яго апостальскае служэнне і дабрачынную дзейнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.