2011-06-25 15:46:45

ЗША: Касцёл супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў


RealAudioMP3 Расчараванне і шкадаванне выразіла Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў штата Н’ю Ёрк, пасля прыняцця мясцовым сенатам закона, які легалізуе аднаполыя шлюбы. Н’ю Ёрк, стаў шостым амерыканскім штатам у якім дазволены саюзы паміж людзьмі аднаго пола, пасля Аёва, Н’ю Хэмпшыр, Масачусец, Канектыкут і Вермант. Іерархі кажуць аб павазе да людзей з гомасэксуальнай арыентацыяй, але звяртаюць увагу на важнасць сужэнства, як саюза мужчыны і жанчыны, саюза адкрытага на жыццё.

“Адной з галоўных мэтаў сужэнства з’яўляецца перадача жыцця”, - адзначаюць біскупы - Такое разуменне сужэнства не можа змяніцца, і мы разумеем, што нашы перакананні аб яго прыродзе, могуць стаць нагодай для санкцый супраць Касцёла і рэлігійных арганізацый, якія прапаведваюць гэту праўду”. Амерыканскія іерархі адзначаюць, што сям’і і сужэнству зараз вельмі пагражаюць законы, з дапамогай якіх спрабуюць перавызначыць фундаменты цывілізацыі.

Амерыканскія біскупы заклікаюць палітыкаў займацца вырашэннем праблем звязаных з крызісам і беспрацоўем, а таксама прапанавалі ўсім каталіцкім школам, у знак пратэста, адмаўляцца ад розных формаў ушанавання, тых палітыкаў, якія галасавалі за закон аб гомасэксуальных шлюбах.








All the contents on this site are copyrighted ©.