2011-06-25 13:25:40

Германія: Беатыфікацыя мучанікаў з Любэка


RealAudioMP3 25 чэрвеня, у нямецкім горадзе Любэк адбылася беатыфікацыя трох маладых нямецкіх святароў Ёханэса Праска, Германа Лангэ і Эдуарда Мюллера, якія былі забіты нацыстамі у 1943 годзе. Святую беатыфікацыйную Імшу ўзначаліў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Канцэлебраваў Эўхарыстыю кардынал Вальтэр Каспер, былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыстаў, благаслаўлённыя сёння святары адкрыта выступілі ў абарону праўды і годнасці чалавека. Абвінавачаныя нацыскім Трыбуналам за “разлажэнне маральнасці сярод нямецкіх салдатаў, за дапамогу ворагам краіны і слуханне варожых радыёстанцый” яны былі прыгавораны да смяротнага пакарання. У інтэрвью нашаму радыё кардынал Амата, адзначыў, што важнай з’яўляецца дзейнасць святароў у абароне маральнасці і павагі да жыцця.

“Яны ведалі аб цяжкасці сваёй сітуацыі і ў той жа час былі ўпэўнены, што павінны бараніць Касцёл і Каталіцкую веру ад нападаў рэжыма. У дзень казні яны прынялі святыя сакрамэнты і выказалі прабачэнне сваім забойцам. Іх суправаджаў каталіцкі святар, які такім чынам стаў сведкам іх паставы і прабачэння палачоў”.

Падчас сённяшняй беатыфікацыі кардынал Каспер адзначыў у сваёй гаміліі, што прыклад новых благаслаўлёных паказвае нам, што значыць быць хрысціянінам. “Яны нам паказваюць, што ў той час былі не толькі тыя, хто выконваў злачынныя загады, аслепленыя ці баязліўцы, - сказаў іерарх - Існавала і іншая Германія. Былі адважныя хрысціяне, якія не схілялі галавы перад рэжымам, не прымалі яго рашэнні. Таксама і сённяшні свет мае патрэбу у такіх сведках веры, бо хрысціянства з’яўляюцца канфесіяй, якую пераследуюць ва ўсім свеце”. Кардынал Каспер, адзначыў, што “толькі называцца хрысціянінам яшчэ нічога не значыць”. “Мы веруючыя маем патрэбу ў сведках веры. - сказаў іерарх - У кантэксце крызіса даверу да хрысціянства толькі сведкі могуць здзейсніць сапраўднае перакананне. Вось чаму пакутнікі з Любэка даюць нам той прыклад, які мы павінны наследаваць”. “Гэтыя мужныя сведкі веры з’яўляюцца прыкладам для тых, хто працуе для будучыні хрысціянства і для пабудовы хрысціянска-гуманістычнай культуры у нашай краіне!”, - сказаў нямецкі кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.