2011-06-25 13:20:00

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі “Асацыяцыі св. апосталаў Пятра і Паўла”


RealAudioMP3 25 чэрвеня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі “Асацыяцыі св. апосталаў Пятра і Паўла”, якая была створана 40 гадоў таму папам Паўлам VI, пасля таго, як Ватыкан адмовіўся ад усіх відаў вайсковых фарміраванняў акрамя Швейцарскай гвардыі. Ветэраны папскіх войскаў заснавалі грамадзянскую гвардыю, што атрымала назву “Асацыяцыя св. апосталаў Пятра і Паўла”.

Сустрэча Бэнэдыкта XVI з членамі гэтай арганізацыі прайшла каля галоўнага алтара і магілы св. Пятра ў ватыканскай базыліцы. Папа падзякаваў сабраным за іх служэнне, і “перш за ўсё за любоў і дух веры”. “Вы прысвячаеце шмат свайго часу, спалучаючы яго з вашымі сямейнымі абавязкамі, каб прыходзіць у Ватыкан і дапамагаць у арганізацыі парадку падчас цэрымоній. – сказаў Папа – акрамя таго прымаеце удзел у шматлікіх дабрачынных ініцыятывах. Такая дзейнасць патрабуе вельмі глыбокай матывацыі, якая заўсёды павінна абнаўляцца, дзякуючы актыўнаму духоўнаму жыццю. Каб дапамагаць іншым маліцца неабходна мець сэрца ўзнесеннае да Бога; каб заклікаць іншых да павагі да святых месцаў і святых рэчаў, неабходна насіць у сябе саміх хрысціянскі сэнс сакральнасці; каб дапамагаць бліжняму з сапраўднай хрысціянскай любоўю, мы павінны мець пакорныя душы і глядзець на ўсё праз прызму веры”. “Ваша жыццёвая пастава, часта без словаў, становіцца прыкладам, заклікам, і таксама адукацыйнай каштоўнасцю”, - адзначыў Святы Айцец.

Акрамя таго Пантыфік сказаў, што хоча даверыць усіх членаў Асацыяцыі Найсвяцейшай Панне Марыі. “Я ведаў, што адным з тытулаў вашай арганізацыі з’яўляюцца словы Virgo Fedelis (Верныя Панне). – сказаў Папа - Сёння як ніколі ёсць патрэба ў гэтай вернасці! Мы жывем ў грамадстве, якое згубіла гэту каштоўнасць. Узвышаецца здольнасць да пераменаў, “мабільнасць”, “спантаннасць”, у арганізацыйнай і эканамічнай сферах. Але якасць чалавечых адносінаў вымяраецца вернасцю! Святое пісанне паказвае, што Бог з’яўляецца верным!”, сказаў да членаў “Асацыяцыі св. апосталаў Пятра і Паўла” Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.