2011-06-24 14:43:48

Журналісты просяць, каб Ян Павел II быў нябесным заступнікам электронных СМІ


RealAudioMP3 Рымскія журналісты звярнуліся з просьбай да папы Бэнэдыкта ХVI прызначыць святога апекуна электронных СМІ. Найлепшай кандыдатурай яны бачаць папярэдніка цяперашняга Папы бл. Яна Паўла II. З гэтай просьбай да Святога Айца 22 чэрвеня падчас агульнай аўдыенцыі ў Рыме звярнуўся старшыня Асацыяцыі рымскіх хранікёраў Рамана Бартоліні. Там жа Бартоліні ўручыў Папе залаты медаль, які выпусцілі да стогадовага юбілею асацыяцыі.

Журналісты Рыма доўга выбіралі святога на ролю апекуна ўсіх работнікаў "камунікацый электроннай эры". У інтэрнэт-абмеркаванні ў якасці кандыдатаў згадваліся святар і журналіст Максіміліян Кольбе, які загінуў у канцлагеры, а таксама кс. Пэдра Рэгаладо, які мог з'яўляцца ў некалькіх кляштарах адначасова. Журналісты, аднак, схіліліся менавіта да кандыдатуры Яна Паўла II: пры жыцці Пантыфік надаваў шмат увагі пытанням новых тэхналогій, а таксама выкарыстанню іх у сферы камунікацый.







All the contents on this site are copyrighted ©.