2011-06-24 15:04:22

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Чарнагорыі


RealAudioMP3 24 чэрвеня, у першай палове дня, Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Чарнагорыі Ігора Люкшыча. Пасля сустрэчы з Пантыфікам, адбылася размова чарнагорскага палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Тарзызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, Сакратар па адносінах з дзяржавамі.

У паведжамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што ў цэнтры сардэчных перамоў было базавае пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Чарнагорыяй, якое затым падпісалі кардынал Тарчыціо Бэртонэ і Ігор Люкшыч. Пагадненне рэгулюе прававое становішча Каталіцкага Касцёла і яго асноўных ўстаноў у краіне і пацвярджае добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Чарнагорыяй, якія былі наладжаны з самага пачатку незалежнасці краіны.

У камюніке Залі Друку падкрэсліваецца, што падчас размовы, кардынал Бэртонэ і спадар Люкшыч абмяніліся думкамі па некаторых міжнародных пытаннях у перспектыве еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Чарнагорыі, надаючы асаблівую ўвагу працы ўрада гэтай краіны па ўмацаванні міру паміж насельніцтвам і рэлігійнымі канфесіямі прысутнымі тут. Акрамя таго, было пацверджана жаданне працягваць канструктыўны дыялог па пытаннях, якія ўяўляюць агульны інтарэс для Апостальскай Сталіцы і Чарнагорыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.