2011-06-24 11:04:39

Бэнэдыкт XVI прызначыў Ардынарыя для армян-католікаў ва Усходняй Еўропе


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў Ардынарыем для армян-католікаў ва Усходняй Еўропе протаіерэя Рафаэля Мінасяна, да гэтага часу Патрыяршага Экзарха Іерусаліма і Амана для армян, даўшы яму тытулярную сталіцу ў Кесарыі Кападакійскай для армян і тытул Арцыбіскупа “ad personam”.

Протаіерэй Рафаэль Мінасян нарадзіўся ў Бейруце 24 лістапада 1946 г. Ён вывучаў філасофію і тэалогію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, а затым скончыў курс па псіхапедагогіцы ў Папскім салезіянскім універсітэце.

З 1975 г. па 1989 г. ён быў суддзёй Царкоўнага суда Армянскай Царквы ў Бейруце. Выкладаў армянскую літургію ў Папскім універсітэце ў Каслік з 1985 г. па 1989 г. і ў тым жа годзе пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе працаваў на працягу года як пробашч у Нью-Ёрку. Да 2003 г. ён быў таксама душпастырам для армян-католікаў у Каліфорніі, Арызоне і Невадзе. З 2004 г. кіраваў тэлевізійным каналам “Telepace Armenia”, які сам заснаваў. У 2005 г. быў прызначаны Патрыяршым Экзархам Іерусаліма і Амана для армян.







All the contents on this site are copyrighted ©.