2011-06-24 12:58:01

Бэнэдыкт XVI заклікае да дапамогі Блізкаму Усходу


RealAudioMP3 Святы Айцец прыняў сёння на аўдыенцыі ўдзельнікаў асамблеі Аб’яднання арганізацый па дапамозе Касцёлам на Усходзе. Удзельнікі сутрэчы, якая праходзіла ў Ватыкане 21-24 чэрвеня, абмеркавалі становішча хрысціян і Касцёла на Блізкім Усходзе. Падставай сустрэчы стаў вопыт двух блізкаўсходніх патрыярхатаў: копцкага, які прадстаўляў кардынал Антоній Нагіб з Егіпта, і мараніцкага, на чале якога стаіць Патрыярх Бешара Бутрас Рай з Лівана.

У сваёй прамове Папа падзякаваў удзельнікам сустрэчы за ўвагу да зменаў, якія адбываюцца ў краінах Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу, і якія з'яўляюцца крыніцай турботы ва ўсім свеце. Святы Айцец запэўніў, што ўстановы Апостальскай Сталіцы стараюцца рэальна ацэньваць сітуацыю цэркваў і народаў гэтага рэгіёну, што так важна для міру і стабільнасці. Бэнэдыкт XVI выказаў сваю блізкасць да тых, хто пакутуе і тых, хто адчайна спрабуе вырвацца з цяжкай сітуацыі, тым самым павялічваючы паток міграцыі, якая часта звязана з адсутнасцю надзеі. Папа выказаў таксама ўпэненасць, што супольнымі намаганнямі можна спыніць гвалт і ўсталяваць сацыяльную гармонію і мірнае суіснаванне паміж народамі рэгіёну.







All the contents on this site are copyrighted ©.