2011-06-23 15:25:14

Ірландыя: англіканскі біскуп асуджае гвалт у Белфасце


RealAudioMP3 Англіканскі біскуп Белфаста Гаральд Мілер, асудзіў сутычкі паміж католікамі і пратэстантамі ў Паўночнай Ірландыі і заклікаў да спынення гвалту. Ён "глыбока занепакоены інцыдэнтамі ў Белфасце". "Такія паводзіны не толькі заганныя, але і наносяць і без таго бяднеючай супольнасці сур'ёзную шкоду", - сказаў іерарх.

Не можна дазволіць, каб мінулае, якое адзначалася гвалтам і кровапраліццём, было адроджана, сказаў Мілер, звяртаючыся да крывавай гісторыі Паўночнай Ірландыі. "Я заклікаю зацікаўленыя бакі адмовіцца ад гвалту і стаць на шлях спакою і рацыянальнасці".

У панядзелак вечарам у Белфасце, актывісты пратэстанцкіх і каталіцкіх нацыяналістычных арганізацый справакавалі вулічныя баі з ужываннем бутэлек з запальнай сумессю і цэглы. На дадзены момант некалькі супрацоўнікаў паліцыі і мяцежнікаў атрымалі раненні. Адзін фотажурналіст атрымаў агнястрэльнае раненне. Па паведамленнях СМІ, баі пачаліся ў выніку нападу членаў адной з пратэстанцкіх арганізацый на каталіцкі раён Белфаста. Тут быў пашкоджаны таксам каталіцкі храм.







All the contents on this site are copyrighted ©.