2011-06-23 15:06:17

Новы зал Ватыканскіх музеяў прысвечаны Анры Мацісу


RealAudioMP3 22 чэрвеня ў Ватыканскі музеях пры фінансавай падтрымцы главы Княства Манака адчыніўся новы зал, прысвечаны Анры Мацісу. Тут прадстаўлены, у прыватнасці, яго падрыхтоўчыя малюнкі і эскізы да роспісу Капліцы Ружанца (Chapelle du Rosaire) у паўднёва-французскім горадзе Ванс.

Капліца Ружанца, якую ў народзе называюць таксама і "капліцай Маціса", пабудавана ў 1949-1951 гг. па праекце Анры Маціса. Яна спраектавана для ордэна дамініканаў па просьбе яго былой натуршчыцы мадэмуазель Монік, якая стала пасля сястрой Жак-Мары.

Унутры сцены капліцы пакрытыя графічнымі малюнкамі (св. Дамінік, Маці Божая з Дзіцяткам, Крыжовы шлях), выкананымі чорнай фарбай па белай керамічнай плітцы. Для "капліцы Маціса" былі таксама выраблены каляровыя вітражы, каменны алтар і бронзавы крыж, усталяваны на даху. Мастаком былі зроблены эскізы літургічнага адзення розных колераў, якія таксама будуць прадстаўлены ў новым зале Ватыканскіх музеяў.

Эскізы і малюнкі Анры Маціса ў 1980 г. былі перададзены Ватыканскім музеям сынам мастака.







All the contents on this site are copyrighted ©.