2011-06-23 16:04:40

Бэнэдыкт XVI узначаліць працэсію Божага Цела


RealAudioMP3 23 чэрвеня Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу ў базыліцы св. Яна на Латэране, а затым правядзе эўхарыстычную працэсію да базылікі Санта Марыя Маджорэ. Аб гэтым паведаміла Служба папскіх літургічных цэлебрацый.

У Італіі Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста адзначаецца ў гэтую нядзелю, а сёння тут працоўны дзень. Таму, цырымонія распачнецца ў 19.00 гадзін.

У Ватыкане практыку ўрачыстых працэсій на Божае Цела аднавіў 10 чэрвеня 1982 г. бл. Ян Павел II. Гэту традыцыю працягнуў Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.