2011-06-22 14:24:05

У Рым прыбудзе дэлегацыя Экуменічнага Канстанцінопальскага Патрыярхата


RealAudioMP3 З нагоды свята Cвятых апосталаў Пятра і Паўла, што адзначаецца 29 чэрвеня, у Рым прыбудзе дэлегацыя Экуменічнага Канстантынопальскага Патрыярхата, якую узначаліць Мітрапаліт Францыі Эмануэль.

Традыцыя абмена дэлегацыямі паміж Рымам і Канстантынопалям з нагоды свята сваіх Нябесных апекуноў, пачалася ў 1969 г., калі ватыканская дэлегацыя на чале з кардыналам Ёханесам Вільлебрансам, былым старшынёй Сакратарыята па хрысціянскаму адзінству, прыбыла ў Канстантынопаль з нагоды свята апостала Андрэя, нябеснага апекуна Патрыярхата.

28 чэрвеня дэлегацыя з Канстантынопаля будзе прынята на спецыяльнай аўдыенцыі Святым Айцом. 29 чэрвеня, на свята Святых апосталаў Пятра і Паўла, дэлегацыя прыме ўдзел у св. Імшы у базыліцы св. Пятра, якую ўзначаліць папа Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.