2011-06-22 13:07:31

Святы Айцец прызначыў новага члена Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў


RealAudioMP3 22 чэрвеня папа Бэнэдыкт ХVI прызначыў Вярхоўнага арцыбіскупа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука членам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Гэта Кангрэгацыя з’яўляецца адказнай за кантакты з каталіцкімі ўсходнімі Цэрквамі. Яна была заснавана ў 1862 годзе папам Піям ІХ.

Зараз у склад Кангрэгацыі ўваходзіць 32 члена, сярод іх кардыналы, арцыбіскупы і біскупы. Прэфектам Кангрэгацыі з 2007 г. з’яўляецца аргентынскі кардынал Леанарда Сандры.








All the contents on this site are copyrighted ©.