2011-06-22 13:14:26

Кардынал Нагіб аб сітуацыі ў Егіпце


RealAudioMP3 Кардынал Антоніос Нагіб, Патрыярх коптскага каталіцкага Касцёла ў Егіпце ў інтэрв’ю нашаму радыё, расказаў, што пасля падзення рэжыма прэзідэнта Мубарака сітуацыя хрысціян у Егіпце не змянілася радыкальным чынам. “Мы маем такія самыя праблемы як раней”,- адзначыў іерарх.

На думку Патрыярха новы ўрад прыняў першыя “пазітыўныя меры” для абароны хрысціянскай меншасці і спынення канфліктаў паміж рэлігіямі. “Да гэтага часу аднак не былі ліквідаваны глыбокія прычыны канфлікту, а гэта трэба рабіць з дапамогай прававых мераў і адпаведнага заканадаўства”, - сказаў кардынал Антоніос Нагіб.

Патрыярх падкрэсліў, што ў цэлым краіна зрабіла вялікі крок наперад. Самым вялікім поспехам іерарх назваў пачатак вялікай барацьбы з карумпаванай дзяржаўнай сістэмай. “Вядома, што існуе шмат цяжкасцяў, але яны маюць меншы аб’ём і тычацца не толькі хрысціян, але ўсіх жыхароў краіны”, - адзначыў у інтэрв’ю Ватыканскаму Радыё кардынал Антоніос Нагіб.








All the contents on this site are copyrighted ©.