2011-06-21 14:00:02

У Сусветных Днях Моладзі прыме ўдзел каля 20 тысяч святароў


RealAudioMP3 Падчас Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць 16-21 жніўня ў Мадрыдзе, арганізатары чакаюць прыезду каля 20 тысяч святароў.

Арцыбіскуп іспанскай сталіцы, кардынал Антоніо Марыя Роўко Варэла сказаў, што да гэтага часу ужо зарэгістравалася больш за 12 тысяч святароў. Ён адзначыў, што душпастырская паслуга святароў мае ключавую ролю ў падрыхтоўцы да Сусветных дзён і будзе мець вялікае значэнне падчас жнівенскіх падзей.

“З пункту гледжання на сённяшнюю сітуацыю і будучыню Касцёла, быць з моладзю падчас гэтага вялікага свята і служыць ёй Словам і Эўхарыстыяй, а таксама душпастырскай паслугай, з’яўляецца вялікім выклікам і магчымасцю, якую даюць Сусветныя дні моладзі”, – сказаў іспанскі іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.