Дзень памяці бежанцаў,
якія загінулі падчас падарожжа ў Еўропу, прапанавала адзначаць з 20 па 26 чэрвеня
хрысціянская экуменічная арганізацыя Канферэнцыя еўрапейскіх Цэркваў. Яшчэ ў 2009
г. арганізацыя апублікавала зварот у якім гаварылася, што “як Цэрквы Еўропы у сваіх
малітвах мы абяцаем памятаць аб тых, хто загінуў падчас падарожжа ў пошуку годнага
жыцця. З гэтай нагоды мы прапануем устанавіць штогадовы дзень малітвы у іх інтэнцыі”.
Гэту
ініцыятыву падтрымалі шматлікія еўрапейскія Цэрквы і асацыяцыі па абароне правоў чалавека.
26 чэрвеня яны адзначаць памяць загінуўшых бежанцаў перад якімі Еўрапейскі Саюз закрыў
свае межы. “ Гэтае закрыццё межаў і пагадненні паміж краінамі адносна прымусовага
вяртаяння бежанцаў з тэрыторыі сваіх краін з’яўляецца парушэннем правоў чалавека”,
адзначаецца ў дакуменце.
Падчас сустрэчы Цэрквы будуць маліцца за невядомых
загінуўшых у моры ці пустыні. “Іх крык, што быў непачуты людзьмі, будзе занесены да
Бога”, - гаворыцца ў паведамленні. “Тое, што адбываецца на мяжы Еўрапейскага Саюза,
далёка ад вачэй грамадскасці і без ніякага кантролю, павінна быць вядома ўсім. Палітыкам
мы нагадаем, што яны павінны прыняць эфектыўныя меры па абароне людзей і правоў чалавека”,
- адзначаюць ініцыятары дня малітвы.
Ініцыятыву малітвы за загінуўшых бежанцаў
падтрымалі таксама Цэрквы і асацыяцыі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека ў ЗША,
дзе на мяжы з Мексікай штогод гіне шмат эмігрантаў.