2011-06-20 15:34:06

ЗША: епіскапат пры дапамозе фільмаў выступае ў абарону сям’і


RealAudioMP3 Спецыяльная камісія па дапамозе і ахове сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША падрыхтавала яшчэ адзін з шэрагу запланаваных фільмаў, які прыпамінае, што шлюб з'яўляецца саюзам мужчыны і жанчыны.

Дзейнасць новай структуры амерыканскай Каталіцкага Касцёла мае асаблівае значэнне ва ўмовах чарговых намаганняў па легалізацыі адносін паміж асобамі аднаго полу. Новы фільм “Створаныя, каб перадаць жыццё” паказвае канкрэтныя сужэнства, якія дзеляцца сваімі думкамі аб дары бацькоўства, ролі бацькі і маці ў сям’і. Кіраўнік камітэту адзначае, што сучасная культура часта забывае аб “цудоўным дары бацькоўства і праз гэта не заўважае выключнай ролі бацькі і маці у перадачы жыцця і выхаванні дзіцяці”. Фільм таксама падкрэслівае цесную сувязь паміж культурай жыцця і абаронай сям’і, якія не могуць быць падзеленыя.

Камісія па дапамозе і ахове сям’і пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ЗША пачала сваю працу восенню 2008 года са спецыяльным выхаваўчым праектам “Шлюб: унікальнасць і не без падстаў”, які накіраваны дапамагчы зразумець католікам, чаму шлюб можа быць саюзам толькі аднаго мужчыны і адной жанчыны.








All the contents on this site are copyrighted ©.