2011-06-20 18:54:48

Еўропа мае патрэбу у крытычным голасе хрысціянства


RealAudioMP3 Еўропе пагражае самагубства цывілізацыі, таму ёй неабходна творчая роля рэлігіі. Да такіх высноў прыйшлі удзельнікі канферэнцыі аб ролі хрысціянства ў эканоміцы якая прайшла ў амерыканскім горадзе Гранд-Рапідс (штат Мічыган).

У Еўропе беспрацоўе ў чатыры разы вышэй, чым у ЗША і амаль у два разы ніжэйшыя эканамічныя паказчыкі. Існуюць таксама і дэмаграфічныя праблемы, аб чым сведчыць адмоўны прырост насельніцтва і той факт, што ў 2050 годзе будзе ў два разы больш людзей пенсійнага ўзросту, чым цяпер. Многія сучасныя мысліцелі, сярод якіх і Папа Бэнэдыкт XVI прыгадваюць, што рэлігія - асабліва каталіцызм - у цяперашні час павінна адыгрываць ключавую ролю ў Еўропе.

“Еўропа мае патрэбу ў канкрэтным сведчанні веры ў чалавека і яго творчыя здольнасці, - гавораць удзельнікі канферэнцыі ў ЗША - Хрысціянства павінна быць крытычным голасам Старога Кантынэнту, які будзе ясна нагадваць пра непрадбачлівасць эканомікі, якая не бярэ пад ўвагу наступныя пакаленні. Рэлігія можа таксама надаць мужнасці еўрапейцам ў прыняцці важных грамадскіх рэформ. Гэта патрабуе ад католікаў крытычнай і творчай пазіцыі ў сацыяльнымі і эканамічным жыцці грамадства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.