20 чэрвеня ў Венецыі
пачалося пасяджэнне навуковага камітэта Міжнароднага фонда “Аазіс” прысвечанага праблемам
на Блізкім Усходзе. У форуме, пад назвай “У якім накірунку ідзе Блізкі Усход? Новая
свецкасць і паўночнаафрыканская нечаканасць”, прымаюць удзел міжнародныя эксперты
і шматлікія сведкі падзей з Сірыі, Лівана, Егіпта, Туніса, Пакістана і іншых краін.
Мэтай даддзенага мерапрыемства з’яўляецца сфармуліраваць характарыстыкі і магчымыя
перспектывы “арабскай вясны”, а таксама яе наступствы для хрысціянай меншасці і краін
Заходняга свету.
Падчас адкрыцця сустрэчы, з прамовай выступіў кардынал Анджэла
Скола, Патрыярх Венецыі. У сваім дакладзе пад назвай “Праэкт новага жыцця. Паўночнаафрыканская
нечаканасць і новая свецкасць” іерарх закрануў пытанні разумення свецкасці ў сучасным
свеце. “Парадаксальна, але паўночнаафрыканскія падзеі паказваюць, акрамя шматлікіх
іншых фактаў, неабходнасць новай свецкасці і свецкасці пазітыўнай”, - адзначыў кардынал
Скола.
Таксама з прамовай выступіў арцыбіскуп Туніса Эліас Німех Лаххам, які
закрануў пытанні “праблемы бежанцаў” і “непрымальнай негасціннасці еўрапейцаў”. Арцыбіскуп
Лаххам расказаў аб каля 300 тыс. бежанцаў з Лівіі, якіх прыняў Туніс у часы цяжкага
палітычнага крызіса, але “20 тыс. тунісцаў, што прыбылі ў багатую Еўропу не здолелі
знайсці прытулку”, з жалем адзначыў іерарх.
Кажучы аб рэвалюцыйных падзеях
у Тунісе, арцыбіскуп Лаххам расказаў, што моладзь, “вельмі цывілізавана” дабілася
перамогі над кіраўнікамі краіны і прымусіла бегчы дыктатара. “Зараз моладзь убачыла,
што пасля пяці месяцаў не з’яўляецца здольнай кіраваць краінай, таму чакае пераходнага
ўрада і выбараў у канстытуцыйную асамблею”, сказаў іерарх. “Мы ведаем, што выклік
дэмакратыі не з’яўляецца банальнасцю, таму рыхтуем адмысловы пастрыскі ліст да хрысціян,
аб нашай сустнасці і ролі ў жыцці краіны і грамадства”, сказаў арцыбіскуп Туніса Эліас
Лаххам падчас пасяджэння камісіі Фонда “Аазіс”.