2011-06-20 18:52:30

Біскуп Антоні Дзям’янка аб сустрэчы генеральных сакратароў і прэс-сакратароў епіскапатаў Еўропы


RealAudioMP3 19 чэрвеня ў Вільнюсе закончылася сустрэча генеральных сакратароў Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, у якой прымаў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка, генеральны сакратар каталіцкага епіскапата Беларусі.

У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх расказаў, што гэта была ўжо 39 сустрэча такога роду. У ёй прынялі удзел іерархі больш чым з 30 краін кантынента. “Усе ўдзельнікі паходзілі з абсалютна розных кантэкстаў. – сказаў біскуп Антоні Дзям’янка – Былі біскупы з краін, у якіх католікі з’яўляюцца большасцю, напрыклад Літва, а былі таксама з біскупы з Расіі, Албаніі ці Турцыі, дзе католікі з’яўляюцца меншасцю”.

“Кожны год сакратары збіраюцца каб разам абмяркаваць якую небудзь важную для жыцця Касцёла і грамадства праблему. У гэтым годзе сустрэча прайшла па запрашэнні кіраўніка літоўскага епіскапата ў Вільнюсе. Асноўнымі тэмамі спаткання былі “Евангелізацыя ва ўмовах секулярызацыі” і “СМІ ў дапамозе абвяшчэння добрай навіны”, сказаў беларускі іерарх.

Біскуп Антоні Дзям’янка расказаў, што падчас форума абмяркоўваліся ўмовы якія неабходны для правядзення евангелізацыі, праблема свабоды веравызнання. “Нажаль ні ва ўсіх краінах Касцёлу прадстаўляюцца ўмовы для выканання сваёй місіі”, - адзначыў біскуп Антоні Дзям’янка. - Асаблівасцю сустрэчы стала прысутнасць прэс-сакратароў епіскапатаў. Яны удзельнічалі ў нкаторых пасяджэннях, падчас якіх абмяркоўвалася такая прылада евангелізацыі як СМІ, асабліва інтэрнэт і інтранэт. Гэтыя прылады неабходны, каб добрую прыладу перадацць маладым пакаленням. Звярталася увага на тое, каб менавіта СМІ паслужылі фарміраванню асобы адказнай за Касцёл і грамадства, у якім гэта асоба жыве”.

Падчас сустрэчы асаблівая увага ўдзельнікаў звярталася на Усходне-Еўрапейскі кантэкст, у якім новая евангелізацыя злучаецца з абвяшчэннем добрай навіны, пасля доўгіх гадоў адсутнасці рэлігійнага жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.