2011-06-20 13:53:33

Бэнэдыкт XVI да моладзі Сан-Марына: не бойцеся задаваць пытанні аб сэнсе жыцця


RealAudioMP3 19 чэрвеня Бэнэдыкт XVI, у рамках свайго афіцыйнага візіта ў Сан-Марына, сустрэўся з моладзю дыяцэзіі Сан-Марына-Мантэфельтра. Гэта сустрэча прайшла на плошчы Вітторыё Эмануэле у маленькім мястэчку Пеннабілі. Пасля прывітальнага слова скіраванае біскупам Нэгры і прадстаўніком моладзі, Святы Айцец звярнуўся да прысутных з прамовай. Пантыфік заклікаў сабраных “не баяцца” задаваць “фундаментальныя пытанні аб сэнсе і каштоўнасці жыцця” і “не спыняйцеся толькі, на частковых адказах на іх”. Прапаноўваем вашай увазе поўны тэкст прамовы Святога Айца.

Дарагая моладзь!

Я вельмі рады быць сярод вас і з вамі! Я адчуваю вашу радасць і энтузіазм, харатэктэрны для вашага ўзросту. Вітаю і дзякую вашаму біскупу Луіджы Нэры, за сардэчныя словы прывітання, і вашаму сябру, які выказаў думкі і пачуцці ўсіх прысутных, а таксама сфармуліраваў некаторыя вельмі сурёзныя і важныя пытанні. Спадзяюся, што на працягу гэтага нашага спаткання я здолею знайсці словы, каб адказаць на іх. Вітаю таксама святароў, законніц, аніматараў, што разам з вамі падзяляюць шлях веры і сяброўства; і канешне вітаю вашых бацькоў, якія рады бачыць, што вы расцёце моцныя ў дабры.

Наша сустрэча тут у Пеннабілі, перад катэдрай, сэрцам дыяцэзіі, на гэтай плошчы, скіроўвае нашы думкі да шматлікіх сустрэч Езуса, аб якіх гаворыцца ў Евангеллі. Сёння я б хацеў узгадаць аб адным фрагменце, у якім Пан сустрэў маладога чалавека, што ўкленчыў перад ім і спытаў: Добры настаўнік, што мне трэба рабіць, каб атрымаць у спадчыну вечнае жыццё?” (Мк 10,17). Мы, магчыма, сёння не кажам так, але сэнс пытання застаецца такім жа самым: што я павінен рабіць, як павінен жыць, каб жыць па-сапраўднаму, каб знайсці жыццё. Ітак, унутры гэтага пытання мы можам бачыць схаваны вялікі чалавечы вопыт, які заключаецца ў пошуку глыбокага значэння сэнсу жыцця: як жыць, для чаго жыць.Жыццё вечнае, аб якім пытаўся маладым чалавекам з Евангелля, не тычыцца толькі жыцця пасля смерці, г.зн., малады чалавек не пытаецца аб тым, што будзе, калі ён апынецца ў небе. Ён хоча ведаць аб тым, як яму жыць зараз, каб мець ужо ў дадзены момант сапраўднае жыццё, якое потым стане таксама вечным. Ітак, у гэтым пытанні малады чалавек паказвае неабходнасць, дзякуючы якой наша штодзённасць набывае сэнс, поўню і праўду. Чалавек не можа жыць без гэтага пошуку праўды аб самім сябе, без адказаў на пытанні хто я такі, для чаго павінен жыць. Праўда натхняе адкрыць гарызонты і ісці праз тое, што зяўляецца матэрыяльным, але не для таго, каб збегчы ад рэальнасці; каб жыць ёй па-сапраўднаму, больш багатым сэнсам і надзеяй, а не толькі павярхоўна. Я думаю, што гэта тое, што вас турбуе. Вялікія пытанні, што мы носім унутры сябе, застануцца назаўсёды: хто мы такія? адкуль паходзім? для каго жывем? Гэтыя пытанні зяўляюцца найвышэйшым знакам трансцэндэнтнасці чалавечай асобы і яго здольнасці не затрымлівацца на паверхоўным сэнсе рэчаў. Менавіта гледзячы на саміх сябе з праўдай, шчырасцю і адвагай, адчуваючы прыгажосць, а таксама ненадзейнасць жыцця і незадавальненне, якога ніякая рэч не можа задаволіць. Напрыканцы, усе адказы аказваюцца часта нездавальняючымі.

Дарагія сябры, запрашаю вас быць свядомымі гэтага здаровай і пазітыўнай, ненадзейнасці; не баяцца задаваць фундаментальныя пытанні аб сэнсе і каштоўнасці жыцця. Не спыняйцеся толькі на частковых адказах, канешне больш лёгкіх і больш зручных, але якія здольныя даць шчасце толькі часовае, момант экзальтацыі, але не прывядуць вас да сапраўднай радасці жыцця, якая нараджаецца ў таго, хто яе збудаваў як кажа Езус не на пяску, але на цвёрдай скале. Навучыцеся разважаць, бачыць не паверхнасна, але глыбока: адкрыйце, з захапленнем і радасцю, што ваша сэрца, гэта вакно адкрытае на бясконцасць! У гэтым заключаецца веліч чалавека і адначасова яго цяжкасць. Адна з ілюзій якая была створана на працягу гісторыі, заключаецца менавіта ў тым, што навуковы-тэхнічны прагрэс, можа адказаць на праблемы ўсяго чалавецтва. Але мы бачым, што гэта не так. У сапраўднасці, нічога і ніхто не здольны выключыць самыя глыбокія пытанні аб значэнні жыцця і смерці, аб значэнні пакутаў, бо гэтыя пытанні запісаны ў сэрцы чалавека, у нашых сэрцах, і пераўзыходзяць сферу нашых патрэбаў. Чалавек, таксама ў эпоху навуковага і тэхнічнага прагрэса, які даў шмат, застаецца тым, хто жадае большага, больш чым зручнасцяў і дабрабыту. Чалавек заўсёды застаецца адкрытым на поўную праўду аб сваім існаванні, якая не можа абмежавацца толькі матэрыяльным рэчамі, але адкрываецца на больш шырокія гарызонты. Усё гэта вы самі адчуваеце кожны раз, калі пытаецеся: чаму? Калі разважаеце над закатам, або калі чуеце музыку, што сягае ў вашы сэрцы і розум; калі каштуеце, што значыць любіць па-сапраўднаму; калі чуеце сэнс справядлівасці і праўды, і калі адчуваеце недахоп справядлівасці, праўды і шчасця.

Дарагая моладзь, чалавечае жыццё, гэта рэальнасць, якая ахоплівае ўсіх, але яму могуць надавацца розныя значэнні. Зараз вы вырашаеце, у якім накірунку скіраваць ваша жыццё і выбіраеце каму яго даверыць, каму даверыцца. Рызыкай тут зяўляецца назаўсёды застацца закрытым у свеце рэчаў, паверхнасці, адноснасці, карыснасці, губляючы адчуванне таго, што тычыцца нашага духоўнага вымярэння. Тут не ідзе гаворка аб тым каб паменшыць значэнне розума ці адмовіцца ад навуковага прагрэса. Але маецца на ўвазе, зразумець, што кожны з нас жыве не толькі ў гарызантальным вымярэнні, але таксама і вертыкальным”. Навуковыя дадзеныя і тэхнічныя прылады не могуць супрацьстаяць свету жыцця, гарызонтам значэння і свабоды, багаццю адносінаў сяброўства і любові.

Дарагая моладзь, менавіта ў адкрытасці на праўду аб нас і аб свеце, мы бачым ініцыятыву Бога адносна нас. Ён выходзіць насустрач кожнаму чалавеку і знаёміць яго з таямніцай уласнай любові. Пан Езус, які памёр і уваскрос за нас, і які даў нам Святога Духа, па-сапраўднаму робіць нас удзельнікамі свайго жыцця. Мы належым да сямі Бога. У ім, у Хрысце, мы можам знайсці адказы на пытанні, што суправаджаюць нас на працягу ўсяго жыцця. Гэтыя адказы можна атрымаць проста дастаткова ісці разам з Езусам. Сустрэча з Ім не заключаецца ў прыняцці пэўнай дактрыны, філасофіі, але таго, што Ён вам прапаноўвае падзяліцца сваім жыццём і такім чынам навучыцца жыць, навучыцца таму, чым зяўляецца чалавек, кім зяўляюся я. Таму маладому чалавеку, які спытаў, што трэба рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае, гэта значыць жыць па-сапраўднаму, Езус адказаў:Ідзі за мной!(Мк 10,21). Слова Хрыста паказвае, што наша жыццё знаходзіць сваё значэнне ў таямніцы Бога, які зяўляецца любоўю: любоўю сапраўдная, глыбокая, якая пераўзыходзіць павярхоўнасць! Чым бы было наша жыццё без гэтай любові? Бог клапоціцца аб чалавеку ад яго стварэння да канца часоў, калі прывядзе яго да фіналу свайго збаўчага плана. Ва Уваскрослым Хрысце мы маем падцвярджэнне нашай надзеі! Сам Хрыстус, які зышоў у глыбіню смерці і ўваскрос, зяўляецца надзеяй, рашучым словам сказаным у гісторыі.

Не бойцеся сустракаць складаныя сітуацыі, моманты крызісу, жыццёвых выпрабаванняў, таму што Хрыстус вас заўсёды суправаджае. Ён заўсёды з вамі! Я заклікаю вас узрастаць у сяброўстве з ім праз пастаяннае чытанне Евангелля і ўсяго Святога Пісання, праз удзел у Эўхарыстыі, як персанальнай сустрэчы з Хрыстом, праз актыўны ўдзел у касцёльным жыцці. Перамененыя Святым Духам вы можаце жыць сапраўднай свабодай, якая зяўляецца такой, толькі калі скіраваная да дабра. Такім чынам, ваша жыццё, натхнёнае працяглым пошукам аблічча Пана і шчырым жаданнем дарыць самаго сябе, будзе для многіх вашых блізкіх знакам, заклікам да таго, што жаданне поўні, можа рэалізавацца толькі ў сустрэчы з Хрыстом. Нясіце ў розныя асяродкі гэту навіну, якая можа змяняць адносіны, інстытуты, структуры, для таго каб будаваць свет больш справядлівы і салідарны, натхнёны пошукам супольнага дабра. Не прымайце індывідуалістычнай і эгаістычнай логіцы! Заўсёды ўглядайцеся ў прыклад многіх маладых людзей, якія дасягнулі мэты святасці: падумайце аб св. Тэрэзе ад Дзіцятка Езуса, аб св. Дамініку Савіо, св. Марыі Гарэцці, благаслаўлёным Пер Джорджыо Фрасацці, благаслаўлёным Альбэрта Марвэллі, - які паходзіць з вашай зямлі! і многіх іншых, невядомых нам, але якія жылі святлом і сілай Евангелля, і знайшлі адказ: як жыць і што трэба рабіць, каб жыць.

На заканчэнне гэтай сустрэчы, я хачу, даверыць кожнага з вас Панне Марыі, Маці Касцёла. Як яна, вы можаце сказаць і абнавіць ваша так і заўсёды праслаўляць Пана сваім жыццём, таму што Ён даруе словы вечнага жыцця! Будзьце мужнымі, дарагая моладзь, на вашым шляху веры і хрысціянскага жыцця. Я таксама заўсёды побач з вамі і суправаджаю вас сваім благаслаўленнем. Дзякую за вашу увагу!








All the contents on this site are copyrighted ©.