2011-06-19 16:36:51

“L’Osservatore Romano” аб рынку ўяўных хвароб


RealAudioMP3 Прафесар Карла Бэллені ў сённяшнім выданні “L’Osservatoire Romano” адзначае, што “ў багатых краінах Захаду людзі спрачаюцца аб ўяўных хваробах, у той час калі бедныя народы пакутуюць на сухотаў і малярыі”. “На Захадзе шматлікія сем’і не хочуць мець дзяцей і людзі частасупрацяўляюцца таму, каб падтрымлівалі іх жыццё, у той час калі ў бедных краінах адбываюцца рэальныя і драматычныя войны, дзе людзі змагаюцца за тое, каб мець дзяцей і не памерці. - кажа прафесар Бэленні.

Прафесар Бэллені, член Папскай Акадэміі “Pro Vita” заўважае, што “каб у Еўропе прадаць лекі ўрачы выдумліваюць розныя паталогіі або за паталогіі выдаюць нармальныя паводзіны чалавека: напрыклад сарамлівасць ці менапаўзу”. Аўтар нагадвае, што “існуе таксама рынак, заснаваны на інфармацыйных кампаніях, асабліва накарысць абортаў і эўтаназіі”. Прафесар заўважае, што абодва рынкі маюць на мэце пашырэнне культуры смерці.

“Мы часта забываем аб тым, што дэпрэсіі, самотнасць і цяжкасці можна перамагчы. Аднак рэкламныя кампаніі робяць тое, што мы набываем патрэбы, далёкія ад сапраўдных, асабліва ўражлівыя слаі насельніцтва”, - адзначае прафесар Бэллені








All the contents on this site are copyrighted ©.