2011-06-19 12:27:06

Санкт-Пецярбург: улады горада дазволілі правядзенне працэсіі Божага Цела


RealAudioMP3 Адміністрацыя Санкт-Пецярбурга у першы раз, з часу распаду Савецкага Саюза, дазволіла правядзенне працэсіі Божага Цела па вуліцах горада. Урачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам пройдзе па Неўскаму праспекту – галоўнаму праспекту Санкт-Пецярбурга.

Неўскі праспект называюць праспектам талерантнасці, бо на ім знаходзяцца святыні асноўных хрысціянскіх канфесій, якія дзейнічаюць у горадзе: праваслаўная, каталіцкая, лютэранская і армянская. Працэсія Божага Цела па ім праходзіла толькі два разы: у 1917 г. і 1918 г. Зараз пасля 93 гадоў, католікі горада зноў пройдуць па праспекту, што з’ўялецца сімвалам Санкт-Пецярбурга ва ўрачыстасць Божага Цела. Узначаліць працэсію арцыбіскуп дыяцэзіі Маці Божай Паоло Пэццы. Таксама удзел у набажэнстве прымуць прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.








All the contents on this site are copyrighted ©.