Я працягваю рабіць
агляд «Дабраталюб'я», яго аўтараў і гісторыю яго паўстання. Нагадаю, што «Дабраталюб'е»
- гэта унікальная анталогія твораў бліскаўсходніх хрысціянскіх аўтараў. Творы зборніка
прысвечаны духоўнаму жыццю і малітве.
Сёньня я прапаную вашай увазе кароткі
агляд апошняга перыяду ўзнікнення аскетычных тэкстаў гэтай анталогіі. Нагадаю, што
мы разгледзелі наступныя перыяды пісьменніцкай дзейнасці аўтараў Дабраталюб'я:
1)
Перыяд Айцоў Пустыні 2) Перыяд Сінайскі Айцоў ісыхазма 3) Канстанцінопальскі
перыяд
Сёння надышла чарга чацвёртага і апошняга перыяду - перыяду Афонскіх
духоўных аўтараў
Дабраталюб'е і Афон
Афонскі перыяд, аб якім
сёння ідзе гаворка, ахоплівае XII-XIV стагоддзі. У гэты час мела месца дзейнасць такіх
аўтараў, як Рыгор Палама, Феаліпт Філадэльфійскій, Нічыпар Самотнік (Уединенник —
у расійскім Дабраталюб'і), Рыгор Сінаіт, Каліст і Ігнат Ксанфопулы (творы усіх гэтых
аўтараў ўваходзяць у апошні, пяты том, расійскага Дабраталюб'я).
Жыццё гэтых
людзей праходзіла паміж Афонам, Канстанцінопалем і Фесалонікамі ў гістарычным кантэксце
знікнення Візантыйскай імперыі. Фармальна жа Візантыйская імперыя перастала існаваць
у 1453 годзе, калі туркамі быў заняты Канстанцінопаль.
Афон, які знаходзіцца
на паўвыспе Халкідыкі (на поўначы Грэцыі), набывае асаблівае духоўнае значэнне ў канцы
X стагоддзя. Святы Афанасій Атоніт (пам. каля 1000 г.) у 963 годзе заснаваў першы
манастыр на паўвыспе, які быў названы Вялікай Лаўрай.
Пачынаючы з гэтага часу
Афон пачынае станавіцца цэнтрам манаскага жыцця ў Візантыі. У XI стагоддзі Афон быў
абвешчаны «Святой Гарой», а ў XIV стагоддзі ён ужо налічваў 25 вялікіх манастырскіх
комплексаў.
Цікавым з'яўляецца той факт, што некаторыя з гэтых манастыроў мелі
супольную форму жыцця (так званыя кіновіі), у той час як іншыя падтрымліваліся ідыярытмічнай
формы жыцця. Ідыярытм - гэта асобнажытныя манастыры, у якіх кожны манах жыве асобна,
прытрымліваючыся свайго ўласнага парадку дня. У такіх манастырах у манахаў быў
толькі агульная дах над галавой, а сустракаліся яны толькі на набажэнствах.
Росквіт
ісыхазма
Айцец Язэп (Навумовіч) - перакладчык і складальнік польскага выдання
«Дабраталюб'я» - падкрэслівае ў сваім уступе да выдання, што Афон працягвае Сінайскую
духоўную традыцыю. Яскравым прадстаўніком такой духоўнай пераемнасці можна лічыць
Рыгора Сінаіта (каля 1268 - XIV). Ён пераняў ад манахаў на Сінаі традыцыю нястомнай
малітвы, а потым, прыйшоўшы на Афон, паклаў пачатак новаму перыяду манаскага жыцця. Менавіта
ў гэты час Афон становіцца центрам ісыхазма - тут асаблівая ўвага надаецца Ісусавай
малітве, ісыхіі.
Вялікім апалагетам ісыхазму быў вядомы Рыгор Палама. Ён лічыцца
самым вялікім візантыйскім багасловам XIV стагоддзя. Рыгор Палама фармулюе тэалагічным
вучэнне аб Божым святле і Боскіх энергіях, ён абараняе псіхафізычны метад у малітве.
Усё гэта было трэба падзвіжніку, каб паказаць, што існуе магчымасць атрымання містычнага
вопыту, магчымасць пазнання трансцэндэнтнага Бога ў Яго энергіях.
Выданне
Дабраталюб'я
Нарэшце, варта сказаць, што першае выданне Дабраталюб'я было
падрыхтавана на Афоне. Галоўную ролю ў гэтым адыграў вядомы манах Нікадзім Святогорец. Расійскі
манах Паісій Велічкоўскі, які доўгі час жыў на Афоне, пераклаў Дабраталюб'е на царкоўнаславянскую
мову.
Цікавы таксама той факт, што ў XIX стагоддзі Афонскі манастыр святога
Панцеляймона прафінансаваў выдання Дабраталюб'я на расійскай мове ў версіі Феафана
Затворніка. Дзякуючы гэтым вышэй згаданым людзям, мы, тыя хто валодае расійскай мовай,
маем доступ да вялікай спадчыны раннехрысціянскай і ісіхасткой духоўнасці.
Тут
мне хочацца выказаць словы надзеі, што ў наш час, калі актуальнасьць і значнасць Дабраталюб'я
зразумелі па ўсім свеце, у Беларусі таксама знойдуцца людзі, якія ня толькі будуць
практыкаваць ісіхазм, ісусаву малітву, але таксама тыя, кто зробіць сучасны пераклад
з грэцкай на беларускую мову гэтай сапраўды вялікай анталогіі.
Ісіхазм, ісусава
малітва — гэта будучыня Кататаліцкай Царквы. Будучыня Каталіцкай Царквы, асабліва
Уніяцкай Царквы — гэта будучыня нашага народу і нашай краіны.
Вашы водгукі
дасылайце на адрас zsercam@gmail.com Да хуткай сустрэчы ў эфіры.